Грамадства

У Брэсце прараб і двое кіроўцаў скралі амаль 200 тон будаўнічай сумесі

У Брэсце суд вынес прысуд прарабу і двум кіроўцам, якія скралі амаль 200 тон асфальтагрануляту. Падрабязнасці справы паведамілі ў пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Асфальтагранулят. Фота ілюстрацыйнае

Следчыя высветлілі, што ў кастрычніку 2025 года прараб адной з камерцыйных арганізацый раёна дамовіўся з кіроўцамі будаўнічай арганізацыі пра сумесны крадзеж будаўнічай сумесі. Яны планавалі прадаць асфальтагранулят знаёмаму, які хацеў выкарыстаць яго для падсыпкі ўчастка.

Прараб даручыў трэцяму кіроўцу загрузіць матэрыял для вывазу. Пры гэтым той не ведаў, што ўдзельнічае ў крадзяжы. Каб схаваць злачынства, прараб унёс у дакументы хлуслівыя звесткі і спісаў асфальтагранулят як матэрыял, выкарыстаны падчас будаўнічых работ.

За дастаўку сумесі прараб і кіроўцы атрымалі каля 7000 рублёў, якія падзялілі паміж сабой.

Суд прызнаў усіх траіх вінаватымі ў крадзяжы, учыненым групай асоб шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (частка 2 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Кожнага асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў памеры 300 базавых велічынь — 13 500 рублёў па стане на верасень 2026 года.

Былому прарабу таксама забаранілі на працягу пяці гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

Усім фігурантам адклалі выкананне асноўнага пакарання на два гады ў адпаведнасці з часткай 1 артыкула 77 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй36

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава2

Першыя вынікі: «Адзіная Расія» набірае 58%14

Былы гулец зборнай Англіі па футболе трапіў пад каток проста падчас матча ВІДЭА

88‑гадовы кіроўца справакаваў аварыю ў цэнтры Мінска1

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю21

«Альтэрнатыва для Германіі» папярэдне выйграе выбары ў другім рэгіёне46

Памёр бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй36

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць