На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску
У Мінску з 24 па 27 верасня ў межах праграмы «Мінск турыстычны», прымеркаванай да Сусветнага дня турызму, які адзначаецца 27 верасня, пройдуць бясплатныя экскурсіі і іншыя мерапрыемствы.

У праграме — тэматычныя пешаходныя экскурсіі па Мінску, а таксама наведванне «Беларусьфільма», МАЗа і МТЗ.
Ахвотныя змогуць пабываць на экскурсіях у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, кінатэатры «Перамога» і на стадыёне «Дынама».
Акрамя таго, запланаваныя наведванні музея гадзіннікавай справы, Музея кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы і Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі. Таксама адбудуцца два майстар-класы па выцінанцы.
Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны, але на большасць з іх колькасць месцаў абмежаваная, таму неабходна загадзя зарэгістравацца. Праўда, ужо неўзабаве пасля адкрыцця запісу з'явілася паведамленне, што месцы на ўсе экскурсіі ўжо забраніраваныя.
Каментары