Здарэнні

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

Гэты выпадак адбыўся ў лістападзе мінулага года. Унучка з праўнукам прыйшлі ў госці да пажылой жанчыны і знайшлі яе цела ў лужыне крыві. Па выніках расследавання высветлілася, што забойства ўчыніў яе родны брат, паведамляе Следчы камітэт.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

65‑гадовы мужчына з вёскі Капусціна прыехаў у Кіраўск па справах. Зняўшы з рахунку пенсію, ён пайшоў да сястры, каб вярнуць ёй пазычаныя грошы, але па дарозе зайшоў у краму і купіў спіртны напой. Сваякі пасля таго выпівалі, мужчына нават двойчы хадзіў у краму па бутэльку. У выніку ён застаўся ў сястры на ноч, і ўсё ў выніку скончылася забойствам.

Сам мужчына сцвярджаў, што ў той вечар пасля вялікай колькасці выпітага ў яго пачаліся відзежы і галюцынацыі. Ён лічыў, што абараняе сястру ад «мужчын, якія прыйшлі ў дом», а пасля пайшоў спаць у лазню. Менавіта там потым знайшлі нож — прыладу забойства, схаваную ў скрынцы.

Аднак псіхіятрычная экспертыза прызнала мужчыну прытомным ды здольным усведамляць свае дзеянні і кіраваць імі. Сваякі характарызуюць яго як спакойнага і мірнага чалавека, але пад уздзеяннем алкаголю ў яго ўзнікаюць прыступы злосці і агрэсіі. Цяпер мужчыну чакае суд за забойства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць