Здарэнні22

Па Слуцку паўзуць чуткі пра забойства з расчлянёнкай. Вось што кажуць у міліцыі

У панядзелак падлеткі пачалі абмяркоўваць у чатах інфармацыю, што нібыта ў мікрараёне Чэхава ў Слуцку быў знойдзены расчлянёны труп дзяўчынкі-падлетка. Гісторыя набыла вірусны характар і хутка распаўсюдзілася ў месенджарах, паведамляе мясцовы партал.

Але, відаць, інфармацыя пра падзею пачала распаўсюджвацца з-за няправільнай інтэрпрэтацыі дзеянняў органаў папярэдняга расследавання, якія выязджалі на два іншыя інцыдэнты: канфлікт на бытавой глебе і спробу суіцыду. Абодва яны не маюць ніякага дачынення ні да «маньякаў», ні да «расчлянёнак».

Адна дзяўчына адправіла ў асабісты тэлеграм-канал з вузкай аўдыторыяй паведамленне, якое стала лавінападобна перасылацца ў асяроддзі школьнікаў.

На відэа ж, якое распаўсюджвалі падлеткі ў сацсетках, зафіксаваныя рэшткі гародніны і група судмедэкспертаў якраз на адным з пазначаных вышэй месцаў правядзення следчых дзеянняў.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі і ў Слуцкім РАУС: ніякіх трагедый, звязаных з падлеткамі, ці з забойствамі, ці з прыкметамі крымінальнага характару, на шчасце, апошнім часам у Слуцку не адбывалася.

Каментары2

  • Ёсік
    03.06.2025
    Ну дык кавіду няма, усе дроны зьбітыя, дэвальвацыі не будзе, няма ў мяне ніякага малога. Паглядзім, хлусьня - візітоўка сённяшняй улады Беларусі.
  • даведка
    03.06.2025
    Убийства с расчленёнкой может и не было, а вот бытовой конфликт из-за овощей...

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю23

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?3

Лукашэнка пра заробкі: Раздурваць сялян нельга 20

Бен Афлек і яго напарнік выйгралі мільён даляраў у гульні «Хто хоча стаць мільянерам?»6

Навукоўцы б'юць трывогу: судны, якія захраслі ў Армузскім праліве, разнясуць па ўсім свеце грымучую біялагічную сумесь5

Лукашэнка абсыпаў узнагародамі работнікаў «Савушкавага прадукту», які святкуе юбілей6

49 тысяч мігрантаў прыбылі за суткі ў іспанскую Сеуту22

Былая палітзняволеная Ася Булыбенка робіць выставу карцін, напісаных пасля аборту31

Падлеткі зладзілі флэт, пакуль бацькоў не было дома — скончылася крыміналкай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю23

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць