Эканоміка1010

Даляр — 5000. Прэс-рэліз Нацбанка

Сачыце за рукамі — 12%-ны калідор ваганняў кошыка валют нібыта застаецца непарушным. Але цяпер адлічваецца не ад 31 снежня, а ад 24 мая.

Нацбанк нарэшце разрадзіўся прэс-рэлізам, у якім растлумачыў прычыны і наступствы сённяшняй дэвальвацыі.

Курс валюты ў абменніках будзе выстаўляцца на ўзроўні "плюс/мінус 2%" ад афіцыйнага курса. Значыцца, даляры будуць прадавацца (і купляцца) заўтра па 5 028 рублёў.

Праз заніжаны курс валюта ў абменніках ўсё адно не з'явяцца.

12%-ны калідор ваганняў кошыка валют застаецца нібыта непарушным. Але цяпер адлічваецца не ад 31 снежня, а ад 24 мая.

Нарэшце, біржа працуе па-ранейшаму, з прыярытэтам на продаж валюты імпарцёрам медыкаментаў і пастаўшчыкам газа.

Поўны тэкст прэс-рэліза:

Пра ўсталяванне абменных курсаў беларускага рубля

З мэтай выхаду на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля на ўсіх сегментах унутранага валютнага рынка Упраўленнем Нацыянальнага банка прынята рашэнне ўсталяваць з 24 мая 2011 г. афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да даляра ЗША – 4930 беларускіх рублёў за 1 даляр ЗША, афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да еўра – 6914,82 беларускага рубля за 1 еўра, афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да расійскага рубля – 173,95 беларускага рубля за 1 расійскі рубель, у адносінах да іншых замежных валют – зыходзячы з крос-курсаў гэтых замежных валют да даляра ЗША (пастанова ад 23.05.2011 № 188).

Адначасова ўсталёўваецца цэнтральнае значэнне рублёвага кошту кошыка замежных валют, роўнае 1810 беларускіх рублёў. Межы дапушчальных ваганняў захоўваюцца на ўзроўні ±12% адносна ўсталяванага цэнтральнага значэння.

Новае цэнтральнае значэнне рублёвага кошту кошыка адпавядае бягучым эканамічным умовам, чаканням большасці ўдзельнікаў рынка і з'яўляецца элементам рэалізуемай Урадам і Нацыянальным банкам макраэканамічнай карэктоўкі, накіраванай на выраўніванне вонкавых дысбалансаў і стабілізацыю працы ўнутранага валютнага рынка.

На працягу апошняга часу курсы, па якіх здзяйсняліся аперацыі па куплі-продажу на пазабіржавым рынку, знаходзіліся ў шырокім дыяпазоне, а ўгоды насілі адрасны характар, што значна змяншала эфектыўнасць і празрыстасць механізму курсаўтварэння і не дазваляла ўдзельнікам рынка прымаць адэкватныя рашэнні.

Усталяванне кошту кошыка на дадзеным узроўні забяспечвае зніжэнне курсу беларускага рубля да даляра ЗША да ўзроўня сярэдняўзважанага курсу, па якім у апошні час здзяйсняліся аперацыі на пазабіржавым рынку (у перыяд з 16 па 18 траўня 2011 г. сярэдняўзважаны курс беларускага рубля да даляра ЗША знаходзіўся ў дыяпазоне ад 4598,36 да 5683,46 беларускіх рублёў за даляр ЗША), што павінна забяспечыць зніжэнне спекулятыўных матываў удзельнікаў рынка і абмежаваць далейшае паслабленне курсу беларускага рубля.

У мэтах выраўнівання ўмоў здзяйснення аперацый куплі-продажы замежнай валюты на розных сегментах валютнага рынка, а таксама памяншэння магчымасцяў для правядзення спекулятыўных аперацый асобнымі ўдзельнікамі рынка, усталёўваюцца лімітавыя значэнні абменных курсаў, па якіх могуць ажыццяўляцца купля-продаж і канверсія замежнай валюты на пазабіржавым рынку і рынку наяўнай замежнай валюты. З 24 мая 2011 г. яны не могуць адрознівацца больш за на 2% у той ці іншы бок ад афіцыйнага курсу беларускага рубля, усталяванага Нацыянальным банкам (пры канверсіі – ад крос-курсу, разлічанага на аснове афіцыйных курсаў беларускага рубля да адпаведных валют).

Парадак правядзення гандлю на ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" застаецца без змен, г.зн. прыярытэтнасць задавальнення заявак на куплю замежнай валюты, усталяваная пастановай Упраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 2011 г. № 89, захоўваецца.

Падтрыманню ўстойлівасці беларускага рубля будуць спрыяць далейшыя крокі Урады і Нацыянальнага банка, накіраваныя на дасягненне макраэканамічнай збалансаванасці ў краіне.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!1

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

На польска-літоўскай мяжы затрымалі беларуску на шыкоўным BMW. Аказалася, ён крадзены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!1

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць