Грамадства5151

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч праходзіць у ЗША праграму рэабілітацыі, каб аднавіцца пасля зняволення. Ён расказаў «Нашай Ніве», хто завабіў яго ў Маскву, ці былі гарантыі ад Вольгі Карач, а таксама раскрыў таямніцу — дзе правёў апошнія месяцы ў Беларусі.

Юрась Зянковіч падчас інтэрв'ю прапагандыстам у гатэлі «Еўропа». Скрыншот: АНТ

— Вы сапраўды верылі ў тое, што незнаёмыя вам сілавікі гатовыя скінуць Лукашэнку і хочуць паставіць менавіта вас на чале Беларусі? Як атрымалася, што вы трапілі ў гэту дзіўную змову?

— Пераварот збіраўся рабіць не я — мяне папрасіў падпалкоўнік Іван Жураўскі, у той час афіцэр Генеральнага штаба (ён быў укаранёным у шэрагі «змоўшчыкаў» сілавіком і асноўным сведкам па справе, якога дапытвалі ў судзе за зачыненымі дзвярыма — НН), падрыхтаваць план трансфармацыі краіны і пераходу да дэмакратыі. Менавіта стварэнне гэтага плана было пастаўлена ў віну мне, Аляксандру Фядуту і Рыгору Кастусёву. Дэталі гэтага плана я апублікую пазней. За сам ваенны пераварот адказваў Жураўскі — гэта была ягоная ідэя, а мы ў вайсковыя планы не ўмешваліся.

Мы ж не ідыёты — мы разумелі, што ў вайсковых пытаннях ніхто з нас не разбіраецца.

Юрась Зянковіч да затрымання

Гучалі словы, якія сталі мемам — быццам вы паляцелі ў Маскву «пад гарантыі Вольгі Карач». Ці сапраўды гэта так?

— У Маскву я ляцеў для сустрэчы з Жураўскім, а таксама для сустрэчы ва Усерасійскім фондзе міру. Я на той час удзельнічаў у кансультацыях грамадзянскіх супольнасцяў Расіі і Украіны па пошуку міру на Данбасе.

Вольга была ні пры чым: я быў упэўнены, што, улічваючы маю ролю ў міратворчым працэсе на Данбасе, я — недатыкальная асоба для расіян.

Тым больш мае расійскія партнёры пацвярджалі гэта. А яны дзейнічалі па ўпаўнаважанні [прэс-сакратаркі МЗС Расіі] Марыі Захаравай. Тое, што Пуцін у той час ужо планаваў вайну, мне нават у кашмарным сне не магло прыйсці ў галаву. А аказалася, што мір яму ўжо не быў патрэбны, як і людзі, якія спрабавалі той мір шукаць.

Юрась Зянковіч праз тры з паловай гады зняволення ў беларускай турме. Скрыншот: Белтэлерадыёкампанія

Вы пайшлі на здзелку са следствам, але ў выніку атрымалі столькі ж, колькі і астатнія. Ці не шкадуеце, што абралі такую стратэгію?

— Пайсці на здзелку мяне доўга ўгаворвалі следчыя. Я разумеў, што яна, хутчэй за ўсё, нічога не дасць. Але і згубіць я нічога не мог: або выйграваў, або заставаўся пры сваіх. Таму я яе падпісаў ужо ў самым канцы следства.

Цікава, што я на судзе віну прызнаў цалкам, Фядута — часткова, Кастусёў не прызнаў зусім, а атрымалі мы ўсе аднолькава.

То бок прызнанне-непрызнанне ўвогуле ні на што не ўплывала.

Юрась Зянковіч у Літве пасля вызвалення. Здымак апублікавала ў сваім блогу ў X журналістка Грэта Ван Сустэрэн

Якімі былі вашы апошнія месяцы ў Беларусі? Вы ж былі ўжо не ў СІЗА? А дзе, у гатэлі?

— Сёлета з 3 студзеня да 30 красавіка я знаходзіўся ў «амерыканцы», камера №4. Іншая справа, што мае суседзі па камеры ўсе атрымлівалі вельмі добрыя перадачы. КДБ адкормліваў мяне (гэта лёгка чыталася ўсімі) за кошт іншых вязняў.

Я не атрымліваў перадач з 2023 года. Першы і апошні ліст па пошце я атрымаў у жніўні 2021 года. А тэлефонных званкоў мне не далі ніводнага за ўвесь час.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары51

  • Вердыкт
    06.05.2025
    Ідыёт
  • Ідыётам
    06.05.2025
    Жураўскі ўжо палкоўнік відаць
  • Где?!
    06.05.2025
    Где благодарности Тихановской?!

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць