У эфіры на ютубе ва ўкраінскага блогера Аляксандра Рыкава (Балаганава) былы сілавік Ігар Макар зрабіў шэраг нечаканых заяваў. У першую чаргу яны тычыліся асобы Вольгі Карач.
Макар і Карач апошнія месяцы былі палітычнымі паплечнікамі, але цяпер, аказваецца, іхнія шляхі разышліся. Макар патлумачыў, чаму так сталася.

«Фільм «Манкурты» і затрыманні ў Маскве — гэта ўсё праца спецслужб. Там [дзейнічала] контрразведка, і там [дзейнічала] контрразведка. І цяпер вернемся да затрыманых людзей — Фядуты, Кастусёва і Зянковіча.
Першае. Каб зацягнуць Зянковіча ў Расію, патрэбныя былі вельмі моцныя абгрунтаванні. Зянковіч не той чалавек, які паляціць у Расію без гарантый. Каб усё гэта зрабіць, была дакладна названая дата — 9 мая рыхтаваўся дзяржпераварот. Менавіта 9 мая. Ёсць толькі адзін чалавек, які гэтую дату без майго ведама агучваў, нібыта я з ёй згодны. І менавіта гэты чалавек наўпрост стасаваўся са спадаром Зянковічам. І менавіта да гэтага чалавека на стрым прыходзіў спадар Жырыноўскі», — сказаў Макар.
Гаворка вядома пра Вольгу Карач, яе стрым з кіраўніком ЛДПР нарабіў калісьці нямала шуму.
Балаганаў удакладніў, чаму Зянковіч пайшоў на гарантыі Карач ляцець у Маскву? Макар кажа: «Гэта трэба спытаць асабіста ў Карач, яна напрамую стасавалася з Зянковічам».
«Я хачу сказаць так: мы праўду ўжо не дазнаемся. Ні з Фядутам, ні Зянковічам, ні з Кастусёвым нармальна паразмаўляць ужо не атрымаецца ні ў каго з нас. Я кажу пра прэпараты, якія прымяняюцца ў КДБ і ламаюць чалавечую псіхіку», — лічыць Макар.
Аляксандр Фядута і Юрась Зянковіч былі затрыманыя 11 красавіка ў Маскве. На наступны дзень у Шклове быў затрыманы лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Ім выставілі абвінавачанне па артыкуле 357 Крымінальнага кодэкса — «Змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
Макар кажа, што ў тых стрымах, якія дэманстраваліся на тэлеканале АНТ, павінна была прысутнічаць Вольга Карач, але чамусьці гэтага не адбылося.
«Вольга мяне вельмі шмат разоў падстаўляла, вельмі шмат, бясконцую колькасць разоў. Я ад гэтага проста стаміўся. Учора мой сябра сказаў: «Вольга, давай вы зараз сустракацца не будзеце, бо вы сварыцца будзеце, але ты не чапаеш Макара, а Макар не чапае цябе». І я згадзіўся, і яна. Але яна ўсю ноч пісала пра мяне небыліцы», — сказаў Макар.
Чытайце яшчэ: Хто такі Ігар Макар — джокер альбо правакатар?
Хто такая Вольга Карач, якая хоча падседзець Ціханоўскую?
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары