Грамадства5454

«Мой заробак у Польшчы вырас у дзесяць разоў» — гінеколаг Ганна Каско

Беларуска, якая стала адным з самых вядомых спецыялістаў Варшавы, расказала незвычайныя гісторыі са сваёй практыкі.

Ганна Краско Анна Краско Anna Krasko
Ганна Каско. Скрын відэа: AksanaDarakhovich / YouTube

Гінеколаг Ганна Каско пераехала ў Польшчу чатыры гады таму. Цяпер яна адна з самых вядомых спецыялістаў Варшавы. 

Па словах Ганны, у Беларусі яе заробак быў па беларускіх мерках высокі. Але для таго, каб столькі зарабіць ёй даводзілася працаваць амаль круглыя суткі.

«Я працавала ў раддоме да чатырох, з чатырох да васьмі — у прыватным цэнтры. І яшчэ была ўргентнай. Гэта значыць цябе могуць ноччу выклікаць на УГД», — згадвае Каско ў інтэрв'ю ютуб-каналу Аксаны Дараховіч «Поспех мігранта».

З пераездам у Варшаву пасля настрыфікацыі дыплому доктара запрасілі працаваць у прыватную клініку. З цягам часу ў яе з'явілася яшчэ адно месца працы. У выніку жанчына працягвае працаваць амаль у тым жа рытме, што і ў Беларусі. Аднак пры гэтым яе заробак павялічыўся ў дзесяць разоў.

Па словах Ганны, з грошай, якія людзі аддаюць за прыём у прыватнай клініцы, доктар атрымлівае ад 40% да 60%.

Пры гэтым жанчына жыве сціпла і імкнецца адкладваць 80% заробку.

«Адкладваю як я свае грошы, так і муж свае. Потым мы можам разам нешта там купіць ці пабудаваць. Я яму фуру адзін раз купіла. Ён на той момант перавозкамі займаўся. Гэта было яшчэ ў Беларусі», — дзеліцца ўспамінамі жанчына.

У час размовы Ганна згадала некалькі неардынарных выпадкаў. Адзін з іх адбыўся зусім нядаўна:

«Учора прыйшла на прыём жанчына. Яна нараджала ў мяне год таму. І піша мне, што тэст станоўчы. Я пытаюся, ці корміць грудзямі. Адказвае, што так. Я кажу, каб прыходзіла. А там 26 тыдняў цяжарнасці. Яна думала, што кішэчнік, а гэта варушэнні [плода]».

Аднойчы, па словах Ганны, на прыём да яе прыйшла дзяўчына, якая забылася дастаць тампон. І ён прабыў у похве два месяцы.

Дакторка адзначае, што ёй вельмі цікава назіраць за бацькамі, якія прысутнічаюць на родах.

«Па-першае, як мужчына нервуецца. Гэта вельмі цікава назіраць. І як яны потым увогуле губляюцца, калі тваё дзіця [нараджаецца]. Яны не вераць у гэта ўсё. Перасякаюць пупавіну, рукі дрыжаць».

Як сцвярджае Ганна, у яе практыцы былі вельмі рэдкія выпадкі, калі мужчына страчваў прытомнасць падчас прысутнасці пры родах.

«Калі страчвае прытомнасць, мы адразу гаворым: «Няма часу займацца вамі. Калі вам дрэнна, кладзіцеся адразу на падлогу». А потым ужо анестэзіёлаг, калі што, дапамагае».

Як сцвярджае Ганна, у Польшчы партнёрскія роды — звычайная з'ява:

«У Польшчы, калі жанчына нараджае без мужа, гэта ўвогуле нешта. Чаму? Чаму яна нараджае без мужа? Можа, няма. Яны прывучаныя, што муж заўсёды. Удваіх зрабілі — удваіх нараджаюць».

Ганна — дачка палітвязня Ірэны Бернацкай з Ліды. У 2020-м Ганна далучылася да забастоўкі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і рэпрэсій.

Каментары54

  • Узважваючы
    27.03.2025
    Каб не трэмарны, у Беларусі пачувалася б лепей. Пры падобных заробках магла б мець выдаткі ў разы ніжэй.
  • О
    27.03.2025
    Долго думал, сомневался, оценил кто это, на кого училась и для чего ...и все же пришел к выводу, что это не заработок, в 10 раз ЭТО Грабеж нуждающегося в помощи человека! Если уж грабить, то по крайней мере, не надо кичиться этим и кричать в эфир типа эй..лохи...я тут старину бабло а вы том......Возможно как врач Вы гений, но по поведению ещё подросток!
  • Янот
    27.03.2025
    Вот это цены в Польше. Визит в частную клинику к врачу от 100€ и выше.

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць