Свет1111

Дарадца Трампа параўнаў паводзіны Зяленскага з былой дзяўчынай 

Майк Уолц адзначыў таксама, што ЗША патрэбны лідар, які зможа ўзаемадзейнічаць у тым ліку з расейцамі і пакласці канец гэтай вайне.

Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацбяспецы Майк Уолц выказаўся пра Зяленскага ў эфіры CNN.

Уолца спыталі, ці хоча Трамп адстаўкі Зяленскага.

«Нам патрэбны лідар, які зможа ўзаемадзейнічаць з намі, у рэшце рэшт узаемадзейнічаць з расейцамі і пакласці канец гэтай вайне.

І калі стане відавочным, што асабістыя ці палітычныя матывы прэзідэнта Зяленскага разыходзяцца з тым, каб спыніць баявыя дзеянні ў гэтай краіне, тады, на маю думку, мы маем сапраўдную праблему», — адказаў Уолц.

Ён дадаў, што Зяленскі павінен даць зразумець, што ён гатовы ісці да міру.

Дарадца Трампа выказаўся, што ўкраінскі прэзідэнт занадта засяроджаны на «праверцы фактаў».

«Гэта як былая дзяўчына, якая аспрэчвае ўсё, што вы казалі дзевяць гадоў таму, а не спрабуе рухаць адносіны далей», — адзначыў ён.

Каментары11

  • трампыня
    02.03.2025
    За люты амерыканскія фірмы страцілі -15% на біржы.
    Працягвай клаўнаду далей, трампыня, мы ў Еўропе любім капітал які інвестары выводзяць з амерыканскай эканоміцы ;)
  • Filipp
    02.03.2025
    Калі Зяленскага пусцяць наступным разам у Вашынгтон, ён будзе адзеты ў кастюм і моўчкі стаяць.
  • .
    02.03.2025
    > Дарадца Трампа выказаўся, што ўкраінскі прэзідэнт занадта засяроджаны на «праверцы фактаў».

    Няправільны Зяленскі сваімі фактамі замінае свабодна плявузгаць.
    Капец каманду Трампа набралі. Яны, мабыць, яшчэ і ганарацца сваім нахабствам і выкручанасцю. Ісціны няма, сумлення няма, ёсць толькі свая "пазіцыя".

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць