Меркаванні3131

Паэт Дзмітрый Строцаў заклікаў рускую культуру ў Беларусі да свядомага «самаўмалення» дзеля адраджэння беларускасці

«Кенозіс — задача рускамоўных у Беларусі».

У часы калі ў Расіі квітнее рускі шавінізм, рэзкім кантрастам прагучаў голас значнага рускамоўнага паэта з Беларусі Дзмітрыя Строцава. 

На «Днях рускай кнігі і рускамоўных літаратур у Парыжы» ён двойчы паўтарыў наступныя тэзісы:

«Першае, пра што сёння трэба казаць, — гэта пра кенозіс рускай мовы ў Беларусі, пра кенозіс як пра ўсвядомленую задачу, аб новай мадэлі паводзін, аб самаўмаленні рускага ў сітуацыі памежжа, у сітуацыі сустрэчы з другой моўнай стыхіяй — беларускай, — 51-гадовы Дзмітрый Строцаў пераказаў змест сваіх выступаў у сябе ў фэйсбуку. — Неабходна забыцца пра якую-кольвек барацьбу за ўплыў, аб спаборніцтве, аб праявах «мяккай» сілы.

А сіла ёсць і вось якая: у дзевяноста выпадках са ста, камунікацыя з дзецьмі і падлеткамі ў беларускіх дзіцячых садках і школах вядзецца на рускай мове, ва ўсіх вышэйшых навучальных установах выкладанне вядзецца на рускай мове, амаль у ста выпадках тэлевізійнае і радыёвяшчанне — на рускай, газеты і часопісы — амаль усе на рускай, кнігі ў кнігарнях практычна ўсе на рускай мове.

Немагчыма паўплываць на камерсантаў, якія змагаюцца за рынкі, але мы, літаратары, павінны ўсвядоміць сваю адказнасць. З нашага папушчальніцтва, з-за нашых крыўдаў беларуская мова можа раптам знікнуць у Беларусі, як ужо адбылося з ідыш, які яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя быў адной з дзяржаўных моў у Савецкай Беларусі. Неабходна саступальная камунікацыя, уважлівая сустрэча з беларускай славеснасцю, неабходна актыўна перакладаць беларускіх аўтараў на рускую, прапагандаваць беларускую літаратуру, прыцягваць беларусаў да ўдзелу ў расійскіх праектах ўсюды, дзе толькі можна.

І мы павінны дапамагчы тым расейскамоўным аўтарам Беларусі, якія яшчэ не зусім адарваліся ад каранёў, перайсці з рускай на беларускую. Гэта годна, гэта па-хрысціянску, гэта — кенозіс. Нельга скнарнічаць», — падсумоўвае Строцаў.

Дзмітрый Строцаў — паэт-метафізік, сябар Беларускага ПЭН-Цэнтра, і выдавец (выдавецтва «Вінаград»). Праваслаўны вернік, ён выдае шмат непрыбытковай беларускамоўнай праваслаўнай літаратуры.

Кенозіс — гэта тэалагічны тэрмін, які азначае ахвярнае і прыніжанае сыходжанне бога ў свет, з любові да людзей, ад грэч. κένωσις — спусташэнне.

Сам Строцаў мае расейскія карані. Па прафесіі ён архітэктар, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Ён тата Андрэя Строцава.

Заклік Строцава да свядомага самаўмалення рускай культуры ў Беларусі, заклік да рускамоўных беларусаў вяртацца да мовы сваіх прашчураў — каштоўны маральны жэст, рэдкасны на планеце, дзе часцей адбываецца вайна культур.

Каментары31

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!2

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!2

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць