Свет4444

У Грузіі турыстцы зламалі нос за «рускую мову», кажа яе сяброўка ВІДЭА

У паліцыі іншая версія: яны сцвярджаюць, што дзяўчаты спрабавалі сарваць вяселле.

Момант удару. Скрыншот відэа з сацсетак

Усё здарылася ў гатэлі-буціку Agarani Estate у Кахетыі, прыкладна за дзве гадзіны ад Тбілісі.

Паводле слоў Паліны Курта, уладальніцы акадэміі па афармленні броваў, якая жыве ў Расіі, канфлікт пачаўся з таго, што мужчына з суседняга нумара пачуў, як дзяўчаты на балконе размаўляюць па-руску. Ён даведаўся на рэсэпшэне нумар, дзе яны жывуць, прыйшоў да іх і пасля кароткай перапалкі ўдарыў у твар Юлію, сяброўку Паліны, якая адчыніла дзверы. На відэа мужчына адказвае на словы «ты ў маім пакоі» фразай «а ты ў маёй краіне» і згадвае «братоў».

Сама Паліна нарадзілася ва Украіне, але пасля пераехала ў Расію. У Грузію, па яе словах, яна прыляцела, каб сустрэцца са сваімі сябрамі з абедзвюх краін.

Паводле даных грузінскага МУС, канфлікт пачаўся інакш: дзяўчаты нібыта сарвалі вяселле, якое праходзіла ў гатэлі, — абражалі гасцей і аблілі вадой апаратуру з балкона. Мужчына, які напаў, — сваяк нявесты, які ў лютасці ўдарыў турыстку, зламаўшы ёй нос.

Пацярпелую Юлію шпіталізавалі, а нападніка затрымалі.

Рэйтынг гатэля Agarani Estate абваліўся да 2,6 зоркі з-за хвалі негатыўных водгукаў у Google.

Каментары44

  • Дзікаваты народ ў дзікім становішчы
    19.07.2026
    Ледзь пахаваўшы загінулых на расейскай вайне, пачаць вылізваць расейскую сраку? Нічога дзіўнага, што яно гэтак прарываецца.
  • user
    19.07.2026
    Да ну, нету такому оправдания. Гиббон какой-то
  • Мамкін рэлакант
    19.07.2026
    Нельга людзям свята псаваць. Лепей павіншаваць, дык накормяць і нальюць.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!2

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!2

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць