Спорт

Зборная Кюрасаа не саступіла Эквадору дзякуючы фенаменальнай гульні свайго брамніка 

37‑гадовы брамнік зборнай Кюрасаа Элой Ром, які цяпер выступае за амерыканскі клуб «Маямі», стаў галоўным героем матча чэмпіянату свету-2026 супраць Эквадора. Дзякуючы яго выдатнай гульні дэбютанты турніру здолелі здабыць гістарычны першы бал, згуляўшы ўнічыю — 0:0.

Элой Ром. Фота: AP Photo/Ed Zurga

Эквадор у гэтым матчы цалкам дамінаваў на полі: валодаў мячом 75% часу, выканаў 642 перадачы і стварыў момантаў на 3,05 чаканага гола (xG). Аднак прабіць Рома ён так і не змог.

За матч галкіпер зрабіў 15 сэйваў — гэта адзін з найлепшых паказчыкаў у гісторыі чэмпіянатаў свету. Для параўнання, рэкорд належыць амерыканскаму брамніку Ціму Ховарду, які ў 2014 годзе здзейсніў 16 сэйваў у матчы супраць Бельгіі за 120 хвілін гульні. Ром жа амаль паўтарыў гэтае дасягненне за 90 хвілін асноўнага часу.

Ужо на трэцяй хвіліне ён выратаваў каманду пасля небяспечнага ўдару Энэра Валенсіі. Напрыканцы першага тайма Ром адбіў моцны стрэл Джона Ебаа, а ў другім тайме не дазволіў забіць Гансала Плаце і зноў выратаваў вароты пасля ўдару Валенсіі амаль з двух метраў.

Акрамя сэйваў, Рум кіраваў абаронай Кюрасаа, якая дзейнічала па схеме 5-4‑1 і здолела вытрымаць пастаянны ціск саперніка.

Дзякуючы гэтай нічыёй Кюрасаа набраў першае ачко ў сваёй гісторыі на чэмпіянаце свету і нават захаваў пэўныя шанцы на выхад у плэй-оф. Элой Ром быў прызнаны найлепшым гульцом матча.

Матч 2‑га тура ў гэтай самай групе Е паміж зборнымі Германіі і Кот-д’Івуара завяршыўся перамогай немцаў з лікам 2:1. Паколькі ў першым матчы Германія разграміла Кюрасаа з лікам 7:1, яна ўжо забяспечыла сабе выхад у плэй-оф. На другім месцы ў групе — Кот д'Івуар з трыма ачкамі, у Эквадора і Кюрасаа па адным.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць