Спорт22

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе

А Гаіці вылятае.

Фота: Shaun Clark/ISI Photos/ISI Photos via Getty Images

Зборная ЗША ўчора перамагла Аўстралію з лікам 2:0.

Лік у сустрэчы «адкрыў» аўтагол. Мяч у свае вароты зрэзаў аўстраліец Кемеран Бёрджэс. Гэта ўжо сёмы аўтагол на мундыялі.

ЗША, што маюць дзве перамогі, выйшлі ў 1/16 фіналу

Бразілія выйграла ў Гаіці — 3:0. Дубль на рахунку форварда «Манчэстэра Юнайтэд» Матэуса Куньі, таксама гол у Вінісіюса Жуніёра. 

Але траўму атрымаў Рафінья.

Шатландыя прайграла Марока з лікам 0:1.

Пасля двух тураў: Бразілія, Марока — 4, Шатландыя — 3, Гаіці — 0.

Брзілія і Марока фактычна ў плэй-оф, а Гаіці стала першай зборнай, што афіцыйна страціла шанцы на 1/16 фіналу.

У трэцім туры згуляць Бразілія і Шатландыя, Марока і Гаіці.

У гэтыя хвіліны ідзе матч Турцыя — Парагвай, і Парагвай у канцы першага тайма вядзе 1:0.

Сёння на мундыялі Нідэрланды сустрэнуцца са Швецыяй (20:00), а Германія з Кот д'Івуарам (23:00). 

У ноч на нядзелю — Эквадор — Кюрасаа (01:00), а сёмай раніцы заўтра — Туніс — Японія.

Групавы турнір скончыцца раніцай у наступную нядзелю, 28 чэрвеня. Але ўжо вечарам у нядзелю стартуе плэй-оф.

Каментары2

  • Жвір
    20.06.2026
    Адзін аўтагол, другі з становішча па-за гульнёй, вось і перамога. Амэры шмат бегаюць, лупяць у бок брамы й шукаюць момант на дабіваньні, на нейкім фартовым адскоку мяча, памылцы суперніка ў штрафной пляцоўцы. Падобна да нейкай хакейнай тактыцы. Ніякай камбінацыйнай гульні, ніякага малюнку, думкі.
  • Вольга
    21.06.2026
    Па барабане, але добра было б каб гэтыя людзі вылецелі з ЧС як MAGA пазней - але перад фіналам - і з вялікім хмм... розгаласам.

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі30

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

Гулец моладзевай зборнай Беларусі па хакеі прадэманстраваў свае лінгвістычныя здольнасці. Ён ведае пяць моў ВІДЭА10

Кая Калас: Мірнае пагадненне па Украіне немагчымае без удзелу Еўрасаюза5

McLaren, Maserati і не толькі. На адной паркоўцы ў Мінску заўважылі вельмі дарагія аўто6

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом2

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі30

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць