Спорт22

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф

На чэмпіянаце свету па футболе пачаліся матчы другога тура

Канадзец Кайл Ларын радуецца забітаму голу. Фота: Fran Santiago/Getty Images

Зборная Канады разграміла Катар з лікам 6:0. 

Форвард «Ювентуса» Джонатан Дэвід аформіў хет-трык, а ў матчы зафіксаваны чарговы аўтагол: у свае вароты пацэліў Махамед аль-Манай. Гэта ўжо шосты аўтагол на мундыялі.

Мексіка мінімальна перамагла Паўднёвую Карэю з лікам 1:0 і стала першай зборнай, што выйшла ў плэй-оф, выйграўшы групу А.

Учора Чэхія і Паўднёвая Афрыка згулялі ўнічыю (1:1), а Швейцарыя разграміла Боснію і Герцагавіну — 4:1.

Група А (пасля двух тураў): Мексіка — 6, Паўднёвая Карэя — 3, Чэхія, Паўднёвая Афрыка — 1.

Група В: Канада, Швейцарыя — 4, Боснія, Катар — 1.

Канада і Швейцарыя таксама амаль гарантавалі сабе плэй-оф.

Сёння а 22‑й матч ЗША — Аўстралія, а ў ноч на суботу адразу тры гульні: Шатландыя — Марока (гадзіна ночы), Бразілія — Гаіці (03:30), Турцыя — Парагвай (06:00).

Каментары2

  • Жвір
    19.06.2026
    Чэхія і Босна, абедзьве дэманструюць еўрапейскі футбол пятнаццацігадовай даўніны, калі не сказаць больш. Яны нібы здранцьвелі ў часе, плюс адсутнасьць волі. Ганьба нейкая.
    Чэхі, у гульні з арыгіналямі з ПАР, пачалі, падобна, ня кепска, нават забілі хуткі гол, але, як выніклася, гэта таму, што арыгіналі яшчэ не ўвайшлі ў гульню... У далейшым каманда ПАР узяла ініцыятыву, зраўнялі лік, і была вельмі блізка, каб перамагчы. І гэта не зважаючы на тое, што арыгіналі з ПАР таксама не паказалі гульні ўзроўню ЧС...
  • 20 год у афсайдзе
    19.06.2026
    Манзамбі - фантастычны гулец. Мроя любога трэнера: фізічна дужы, хуткі і ў нагах і ў рашэннях. Усяго 20 гадоў. Швайцарскі шакалад.

    Дарэчы, на гэтым турніры больш выхаванцаў швайцарскага і аўстрыйскага футболу чым бразільскага і аргентынскага.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус паскардзіўся ў пракуратуру на кіраўніка TV Republika: той сказаў, што ў страляніне ў Кракаве ўдзельнічалі замежнікі23

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю23

У Маладзечанскім раёне ў аварыі з машынай ДАІ пацярпела чатырохгадовая дзяўчынка2

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 9

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць