Свет

Суддзя адхіліў пазоў Трампа да газеты на 10 мільярдаў даляраў

Але даў час на тое, каб падаць яго нанова.

Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Суддзя са штата Фларыда адхіліў пазоў прэзідэнта Дональда Трампа да газеты Wall Street Journal на 10 млрд даляраў. Трамп абвінаваціў газету ў паклёпе на яго ў артыкуле аб яго сувязях з памерлым фінансістам і асуджаным педафілам Джэфры Эпштэйнам, піша Бі-бі-сі.

Акруговы суддзя Дарын Гейлс заявіў, што Трамп у сваім пазове «нават і блізка не паказаў», што газета дзейнічала са злосным намерам у дачыненні да яго — а гэта ў ЗША з'яўляецца абавязковай умовай для абвінавачвання ў паклёпе.

Суддзя даў Трампу час да 27 красавіка, каб перафармуляваць пазоў і падаць яго зноў. Член юрыдычнай каманды Трампа сказаў Бі-бі-сі, што яны так і зробяць.

«[Прэзідэнт] працягне прыцягваць да адказнасці тых, хто гандлюе фэйкавымі навінамі і дэзінфармуе народ Амерыкі», — заявіў адвакат.

Дональд Трамп падаў пазоў супраць Wall Street Journal, News Corporation, якая ёй валодае, і кіраўніка карпарацыі Руперта Мёрдака за артыкул ад 17 ліпеня мінулага года, у якім гаварылася, што ў альбоме віншаванняў Эпштэйну з днём нараджэння ў 2003 годзе было і віншаванне ад Трампа.

Гэта віншаванне, як напісала газета, было напісана паверх малюнка аголенага жаночага цела.

Праз некалькі тыдняў члены Кангрэса ад Дэмакратычнай партыі апублікавалі копію гэтага паслання. Газета ў сваім артыкуле выяву не публікавала, а дала слоўнае апісанне, але яно ў дакладнасці супала з карцінкай, апублікаванай кангрэсменамі.

Дональд Трамп заявіў, што гэта фальшыўка, і ніякага віншавання Эпштэйну ён не пісаў і не маляваў.

Трамп не адмаўляе, што сябраваў з Эпштэйнам больш за 10 гадоў, але сцвярджае, што пасварыўся з ім яшчэ ў самым пачатку нулявых.

Паводле амерыканскіх законаў ісцец, які заяўляе пра паклёп на яго, павінен паказаць наяўнасць «рэальнага злоснага намеру», гэта значыць, адначасова даказаць, што публічная заява, на якую ён скардзіцца, была хлуснёй, і што аўтар заявы ведаў ці павінен быў ведаць, што гэта хлусня.

Суддзя Гейлс у пастанове аб адхіленні пазову Трампа напісаў, што прэзідэнт «не даказаў пераканаўчым чынам, што адказчыкі апублікавалі артыкул з рэальным злосным намерам».

Каментары

Цяпер чытаюць

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава3

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Усе навіны →
Усе навіны

Пацярпелы ад пажару дом у цэнтры Мінска накрылі часовым дахам і паскараюць капітальны рамонт

Звольнілі галоўнага следчага Мінскай вобласці. У 2020 годзе ён моцна засвяціўся9

Піцэрыя італьянца пад Смалявічамі зноў адновіць працу

Даўжэзныя чэргі на АЗС выцягнуліся ў Омскай вобласці пасля сённяшняга ўдару па НПЗ ВІДЭА5

Пад памілаванне да 3 ліпеня трапілі хатнія хімікі

У Гомелі заўважылі «кропельніцы» на дрэвах у парку. Навошта яны патрэбныя?1

«Пра нешта мы не гаворым, памоўчваем». Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але настройваў генералаў на барацьбу за мір да апошняй кроплі крыві27

Больш чым па 20 гадоў зняволення кожнаму. Вынеслі прысуд па рэзананснай справе сям'і Ліпскіх2

У мінскім скверы заўважылі разьбяную стойку для буккросінгу з Іванам Мележам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава3

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць