Грамадства

У ААН зарэгістравалі скаргу былой палітзняволенай Ларысы Шчыраковай на прымусовую дэпартацыю з Беларусі

Былую палітзняволеную журналістку Ларысу Шчыракову вывезлі з папраўчай калоніі за некалькі месяцаў да заканчэння тэрміну, без рашэння суда і без яе згоды.

Фота: leonid.sudalenko / Facebook

У ААН зарэгістравалі скаргу на прымусовую дэпартацыю з Беларусі вызваленай па памілаванні журналісткі Ларысы Шчыраковай, напісаў у фэйсбуку праваабаронца Леанід Судаленка.

«Заканадаўства Беларусі не прадугледжвае выдварэнне сваіх грамадзян. Не было рашэння суда аб вызваленні, як і рашэння аб выдварэнні. Не было права на абскарджанне. Фактычна пазбаўленне волі было спынена праз прымусовае выгнанне», — піша Судаленка.

У Беларусі ў Ларысы засталіся пажылы бацька і сын. Падчас зняволення памерла маці. Клопат пра ўнука на сябе прыйшлося браць 90‑гадоваму дзядулю.

Пасля вывазу Ларыса атрымала ў Літве гуманітарную візу на год. Афіцыйны запыт аб прававым статусе і праве пра яе вяртанне на радзіму беларускія органы ігнаруюць.

24 лютага ў Камітэце ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын зарэгістравалі скаргу, у якой, паводле слоў Судаленкі, было пастаўлена пытанне пра тое, ці можа дзяржава распараджацца лёсам сваіх грамадзян як прадметам палітычных дамоўленасцяў і называць выгнанне «вызваленнем»?

«Бо калі прымусовае выгнанне становіцца механізмам — гэта пагроза для кожнага», — напісаў праваабаронца. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць