Кіно99

Доліна спявае «За грошы — так», а Шурык прапануе дубайскі шакалад: што за трэш глядзелі ў Новы год беларусы з расіянамі

У навагоднія святы хочацца паглядзець нешта лёгкае, добрае і светлае, што б не перашкаджала прыемна праводзіць час з блізкімі. Расійскае ТВ падкінула беларусам для гэтых мэтаў абноўленыя «Неверагодныя прыгоды Шурыка».

Фота: кадр з трэйлера

Гэтая стужка выйшла на расійскім канале ТНТ у навагоднюю ноч. Тыя беларусы, хто не паглядзеў фільм на ТНТ, выглядае, шукалі яго на пірацкіх сайтах — на тую цікаўнасць паказваюць даныя пошукавых сістэм.

«Неверагодныя прыгоды» — прадстаўнік таго рэдкага тыпу кіно, калі чым горш, тым лепш. Фільм глядзіцца як файны экзэмпляр трэш-кіно, якое абірае быць недарэчным і не зважае ўвагу на тое, як вы гэта ўспрымеце. Вось толькі пытанне ў тым, ці рабілі аўтары «Прыгодаў» такі выбар свядома?

Фільм нашпігаваны адсылкамі да савецкіх і заходніх стужак, і трэба прызнаць, што звесці столькі адсылак у адзін сцэнар наўрад ці было простай задачай, а, магчыма, і не зусім патрэбнай. Першая з гэтых адсылак — алюзія на «Фораста Гампа» і знакамітыя кадры адтуль. Толькі ўспомніце: Том Хэнкс у ролі Фораста сядзіць на лаве і расказвае мінакам пра свой лёс і пра тое, што жыццё — нібыта скрынка з шакаладнымі цукеркамі, бо ніколі не ведаеш, якое начынне цябе чакае.

Фота: кадр з трэйлера

У гэтым выпадку на лаве сядзіць Шурык і да яго, нібыта да Хэнкса, падсаджваюцца мінакі, сярод першых — Вольга Бузава. Спачатку ёй няма справы да коміка Батрутдынава, які хаваецца пад белым парыком а-ля Шурык. Але калі ён кажа, што цукеркі ў яго скрынцы — дубайскі шакалад, усё змяняецца.

На месца Бузавай прыходзяць іншыя мінакі, а Шурык усё расказвае. Кажа пра тое, як пазнаёміўся з каханнем свайго жыцця — Нінай, як згубіў яе і шукаў, пераскокваючы з аднаго савецкага фільма ў іншы: будуць там відавочныя адсылкі да «Службовага рамана», «Каўказскай палоннай», «Кахання і галубоў» і шматлікіх іншых стужак.

Фота: кадр з трэйлера

Але і на «Форэсце Гампе» не спыніліся, бо ў «Прыгодах» ёсць дэталі з іншых заходніх фільмаў. Можаце пазнаць, напрыклад, «Субстанцыю», «Адзінаццаць сяброў Оўшэна», «Уцёкі з Шаўшэнка» і «Хроснага бацьку». 

Калі вы думаеце, што гэта занадта шмат — вы маеце рацыю. Аддамо належнае адукаванасці сцэнарыстаў, аднак выглядае тая мяшанка занадта плоскай і непатрэбнай, а недзе і здаецца ледзь не насмешкай з класікі.

Хаця, трэба прызнаць, фільм збольшага атрымаўся дынамічны. Вось толькі каб звязаць у сюжэт палёты ў космас з Белкай і Стрэлкай, маркетплэйсы, савецкую турму і багата іншага, патрэбны моцны сцэнар, а яго тут няма. Нават не імкніцеся разабрацца, што адбываецца на экране праз першыя паўгадзіны.

Але ж і гэта не ўсё, бо сцэнарысты дадалі ў кіно музыкальныя нумары — якая ж без гэтага навагодняя камедыя? Ёсць сярод іх, прызнаем, неблагія, але сама па сабе камбінацыя знакамітага «Sigma Boy» і «За грошы так» у сцэнары ваколсавецкай камедыі — гэта вельмі, вельмі пахабна.

Песню «За грошы так», дарэчы, выконвае Ларыса Доліна, якая грае сквапную бухгалтарку ў банку таварыша Саахава. Пасля нядаўняга скандала з кватэрай, у які трапіла Доліна, выбар трэка для яе грае новымі фарбамі, ды яшчэ з улікам дысклеймера «Знята пад уздзеяннем махляроў».

Фота: кадр з трэйлера

Бяда ў тым, што і ў жанры трэш-кіно «Прыгоды» не дацягнулі да максімуму, хаця канонам жанра яны і адпавядаюць. Іх стваральнікі паспрабавалі выбраць больш бяспечны шлях і месцамі даслоўна цытуюць савецкія камедыі замест таго, каб рабіць на іх месцы свае эксперыменты, няхай і ў трэш-фармаце.

Рэдкія паспяховыя жарты (а яны ёсць) не выцягваюць «Прыгоды» на больш высокі ўзровень. Так і застаюцца яны чарговай стужкай з бясконцага спісу фільмаў, што так і не зразумелі, чым яны жадаюць быць. І аказаліся нічым.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Вяснячка з-пад Вушачы
    09.01.2026
    Рэдакцыя, чаму не публікуецца мой каментар наконт таго, што ні я , ні мае родныя - знаёмыя беларусы не глядзелі гэтую мутатню? У назве артыкула правакацыі і абагульненне, навошта?
  • расейскае лайно
    09.01.2026
    не гляджу
  • Такія справы
    09.01.2026
    Вяснячка з-пад Вушачы , Яны не толькі ваш камент не друкуюць, але і іншыя.

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць