Кіно1414

У Беларусь завезлі «Чабурашку 2». Паглядзелі гэты расійскі хіт, каб вам не прыйшлося

У кінатэатрах актыўна паказваюць «Чабурашку 2». Стужка пра вушастага супергероя ўжо парвала расійскі пракат, а цяпер няблага збірае і ў Беларусі. Няўжо атрымалася так цікава?

Фота: кадр з трэйлера

Касматы вушасцік Чабурашка нарадзіўся ў працах савецкага пісьменніка Эдуарда Успенскага. Але некалькі гадоў таму і яго, і іншых герояў сагі пра кракадзіла Гену напаткаў незайздросны лёс.

У 2023‑м расійскія кіношнікі выпусцілі стужку «Чабурашка». Абралі папулярны фармат live-action, калі мульцяшных герояў пераносяць у рэальны свет з дапамогай камп’ютарнай графікі. Памятаеце, напрыклад, стужку «Ліло і Сціч» 2025 года, дзе блакітны Сціч бегаў па гавайскіх прасторах? Вось гэта якраз яно.

Стваральнікі новага «Чабурашкі» адмежаваліся ад арыгінальных герояў Успенскага і створанага па той гісторыі мульта ад «Саюзмультфільма». Казалі, што героі Успенскага іх толькі натхнялі, што яны не экранізуюць апавяданні Успенскага, а выкарыстоўваюць новыя напрацоўкі.

Вядома, яны хітравалі. Чабурашка, кракадзіл Гена, Шапакляк — усё гэта больш чым проста героі з арыгінальнага мульта, гэта вобразы, якія нельга адасобіць ад першапачатковай гісторыі. І таму любыя спробы іх выкарыстаць у новым фармаце непазбежна будуць звязаныя са спробай аднавіць тыя ж цёплыя эмоцыі, якія выклікаў арыгінальны мульт.

У сучаснай франшызе Чабурашка — істота з іспанскіх апельсінавых плантацый, якую ўраганам выносіць на ўзбярэжжа Чорнага мора. Там жыве і працуе пануры садоўнік Гена, персанаж настолькі бурклівы, што часам ледзь не ператвараецца ў кракадзіла.

Гена. Фота: кадр з трэйлера

У дом Гены і прылятае Чабурашка. Мужчына прывязваецца да жывёлы, вучыць яе гаварыць і пакідае жыць у сябе, а на пытанні іншых людзей адказвае, што ў яго з’явілася беларуская вушастая аўчарка. Ёсць у гэтай гісторыі яшчэ адзін знаёмы герой — Рыма, кіраўніца мясцовай шакаладнай фабрыкі, якая вельмі любіць прыгожыя капелюшы. У яе вобразе стваральнікі франшызы схавалі вобраз старой Шапакляк з савецкага мульта.

Дадамо, што правобразам арыгінальнай Шапакляк была першая жонка Эдуарда Успенскага, якую якраз звалі Рыма.

«Чабурашка 2» пачынаецца праз год пасля падзей першай стужкі, дзе Чабурашка і Гена пасябравалі праз агульныя прыгоды.

Цяпер Чабурашка год жыве ў Гены, і, здаецца, усё ў яго добра. Сам Гена таксама не скардзіцца на жыццё і нават чакае ўнука.

Але раптам у ягоны дом прыходзяць незнаёмцы і кажуць, што на месцы той хаты мусіць быць збудаваны забаўляльны парк, таму Гена мае 24 гадзіны на тое, каб сабраць рэчы і перабрацца ў іншае месца. У адчаі мужчына ідзе да Рымы. Высвятляецца, што якраз яе шакаладная фабрыка і будуе той парк, таму Рыма загадвае, каб дом Гены ўсё ж захавалі, а заадно бярэ Чабурашку на дзень нараджэння сваёй дачкі, якая проста ў захапленні ад вушасціка.

Хэпі-энд? Зусім не, бо з гэтага моманту ў фільме пачынаецца проста неапісальнае вар'яцтва. Дачка Рымы незадаволена круціць носам на свяце — маўляў, усё не так. А потым вырашае разам з іншымі дзецьмі адправіцца ў самастойныя прыгоды. Гісторыя з домам аказваецца зусім не закрытай, і ўсё гэта прыводзіць Чабурашку і Гену ў вялікую небяспеку.

Гэты фільм невыносна павольны. Павароты сюжэта вельмі прадказальныя і бяспечныя, таму не чакайце ад стужкі нейкай інтрыгі. Нейкі саспенс з’явіцца толькі ў апошнія 20 хвілін стужкі, але сітуацыю ён не выправіць — кіно застанецца вельмі, вельмі нудным. 

Фота: кадр з трэйлера

І тым не менш на яго павалілі гледачы. У Расіі фільм ужо сабраў больш за 20 мільёнаў еўра, Беларусь не адстае. Стужку паказваюць у шматлікіх беларускіх кінатэатрах, і найлепшыя месцы на паказы раскупліваюць загадзя, хаця і не так актыўна, як гэта адбываецца ў Расіі. Выглядае, што на гэтым стужка не спыніцца, бо яе папярэднік, «Чабурашка», увогуле ўвайшоў у топ-20 самых касавых стужак свету за 2023 год.

Чаму фільм глядзяць? Адказ просты — настальгія і спроба хаця б на паўтары гадзіны ў кіназале апынуцца ў мінулым. Зарабляць на настальгіі ў кіно нармальна, той жа Disney выпускае live-action рымейкі сваіх культавых мультоў, і яны збіраюць касу. Але рабіць на настальгіі цэлую франшызу — сумнеўны крок і для маралі, і для перспектывы, бо рана ці позна прыйдзецца ўсё ж сказаць нешта новае.

Стваральнікі франшызы пра Чабурашку гэта разумеюць, і ў канцы стужкі паказалі невялічкі спойлер. На «Чабурашку 2» усё не скончыцца, і на Новы год-2027 нам абяцаюць трэцюю частку гісторыі, дзе пакажуць радзіму ўсіх чабурашак і, як выглядае, каханую Чабурашкі.

Для навагодняй стужкі пад папкорн гэтага мо і хопіць. Для стужкі, што застанецца ў памяці пакаленняў — дакладна не.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • Джоні Бі Гуд
    05.01.2026
    белоруZZкая ушастая 0вчарка по кличке Сашка, Дык сцэнарысты ў гэтай Чабурашкі (як і ў папярэдняй) -- беларусы. Шляпо родам з КВЗ БДУ і яшчэ пара нейкіх фацэтаў. Дзіўна, дарэчы што пра гэта няма згадкі ў артыкуле.
  • Varona
    05.01.2026
    Дык і ў Беларусі на гэта кіно ідуць у асноўным расіяне, якія на навагоднія выхадныя Мінск запоўнілі.
  • Бендер Задунайский
    05.01.2026
    Переименуйте Зосю Синицкую (Софию Смерницкую) в Римму Шапокляк. Что ни рецензия, то какое-то ворчание. Все фильмы обгалила.

Цяпер чытаюць

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы16

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей10

У Беларусь прыходзіць цыкланічная дэпрэсія «Маргарэт»

Намесніка кіраўніка расійскага «Яблыка» асудзілі да 11 гадоў калоніі

ЗША плануюць рэзка павялічыць вытворчасць ракет Tomahawk

Сталі вядомыя абставіны смерці 36‑гадовай актрысы Панецьер, былой нявесты Уладзіміра Клічко3

У Гомельскай вобласці паставяць яшчэ 1500 камер відэаназірання2

ЕС на восень рыхтуе «самы маштабны» пакет санкцый супраць Расіі3

46‑гадовы берасцеец шукаў працу ў Амстэрдаме. А як не склалася, то пайшоў на фронт з відавочным вынікам12

Беларус убачыў у Італіі лагатып мясцовага брэнда, які моцна нагадаў яму радзіму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы16

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць