Кіно77

Выходзіць «Аватар: Полымя і попел». Ці ён здзівіць гледачоў?

Хіт каляднага кінасезону — новы фільм «Аватар: Полымя і попел» (Avatar: Fire and Ashes). Ці варта ісці па квіткі на трохгадзінны блакбастар?

Фота: кадр з трэйлера

Найбуйнейшы кінаатракцыён апошніх гадоў вяртаецца. У сусветным пракаце новы «Аватар», і няма сумневаў, што ён збярэ натоўпы і ў беларускіх кінатэатрах.

У цэнтры гісторыі, як заўжды, Джэйк Салі — зямлянін, які некалі прыняў аблічча на’ві, жыхароў планеты Пандора. За гады, якія мінулі з прыбыцця на планету, Салі абзавёўся там сям’ёй і заадно ўзяў да сябе Спайдэра, сына яго ворага палкоўніка Куорыча.

«Аватар: Полымя і попел» распачынаецца сумна. Старэйшы сын Джэйка загінуў, а жонка зямляніна, Нейціры, яшчэ і вострыць зуб на Спайдэра — маўляў, чужынец. Але жыццё даказвае ёй, што ворагаў трэба шукаць не ў сям’і. На след Джэйка выходзіць той самы Куорыч, галоўны антаганіст усёй франшызы, які спіць і бачыць, як бы схапіць Джэйка і судзіць яго за пераход на бок прыхадняў (хаця прыхадні тут акурат зямляне). 

А ў дапамогу сабе Куорыч бярэ племя Мангкван — шэрых гуманоідаў. Кіруе тым племенем вядзьмарка Варанг, сыграная Унай Чаплін (той самы Чарлі Чаплін — ейны дзядуля). Нейкім чынам у Чаплін атрымалася гераіня, якая зусім не пасуе да ўласнага племені. У адрозненне ад іх Варанг хаця і ліхадзейка, але пры гэтым яркая і знешне, і знутры, цікавая істота, якая пагаджаецца на дрэнныя ўчынкі, каб забяспечыць дабрабыт уласнага племені, і ў працэсе пачынае атрымліваць ад іх кайф.

Фота: кадр з трэйлера

Новы «Аватар» выйшаў праз тры гады пасля сіквэла першай гісторыі, і здымалі яго разам з другой часткай. Глядачы, якія памятаюць «Аватар: Шлях вады», знойдзе шмат падабенстваў. З аднаго боку, гэта плюс, таму што «Полымя і попел» зроблены на тым жа высачэзным тэхнічным узроўні, як і ранейшыя «Аватары», асабліва як другая стужка. Трэці «Аватар» варта глядзець у кінатэатры, каб ацаніць хвалёную камп’ютарную графіку — як і раней, яна захапляе.

На жаль, пра сюжэт нельга сказаць тое ж самае. Другі «Аватар» быў стужкай пра тое, як Куорыч і зямляне змагаюцца супраць Салі і клана меткайіна, да якога ён далучыўся. Трэці «Аватар» па сутнасці з’яўляецца стужкай пра тое ж самае. Не чакайце ваў-эфекта ад новых герояў — Уна Чаплін, якой бы яркай ні была, не выцягвае на сябе тры гадзіны гэтага дзейства. Дый ніякіх рэвалюцыйных спецэфектаў тут няма. Зрэшты, іх не было і тры гады таму.

Сцэнар «Полымя і попелу» на галаву слабейшы за тэхнічную частку і перапоўнены непатрэбнымі ўскладненнямі. Стужка выглядае неапраўдана зацягнутай — гэтую гісторыю можна было б расказаць і за дзве гадзіны.

Вядома, людзі ідуць на «Аватар» не дзеля прыгожых дыялогаў. У выпадку з франшызай Джэймса Кэмерана глядач ідзе па ўнікальны досвед спецэфектаў, да якіх у свеце пакуль яшчэ ніхто не наблізіўся. І ўся франшыза, у тым ліку «Полымя і попел» — гэта сапраўды прыгожа.

Фота: кадр з трэйлера

Але ў той жа час выглядае, што прыгожая пацыфісцкая казка ператвараецца выключна ў інструмент для зарабляння грошай, за якім больш няма душы. Рабіць гэта «Полымю і попелу» будзе не так проста, бо крытыкі не ў захапленні ад праекта. Вядома, яны аддаюць належнае тэхнічнай частцы, але пішуць пры гэтым, што ў «Полымі і попелу» сапраўднага агню за сцэнаром не адчуваецца, а сюжэт здольны стаміць.

Няма сумневаў, аднак, што сціжма фанатаў «Аватара» зноў забяспечыць стужцы шалёныя зборы. Астатнім гледачам застаецца спадзявацца, што Кэмеран, як абяцаў, пераключыцца на сагу пра Тэрмінатара.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • базыль
    21.12.2025
    я уже второй не смог смотреть, перешёл на чебурашку
  • Барадзед
    21.12.2025
    Опять эти воинственные смурфики.
  • Барадзед
    21.12.2025
    базыль, я слышал, Чебурашку перевели на китайский и китайцам втюхивают.

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць