Свет

Гарачая лінія з Беларуссю па лініі арміі працуе незалежна ад палітыкі — камандуючы УС Літвы

«Гэта ні ў якім разе не азначае, што мы тэлефануем як прыяцелі і пытаемся, што ты еў на вячэру ці як правёў выхадныя».

Раймундас Вайкшнорас/ Фота: GenerolasVaiksnoras / Facebook

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Літвы Раймундас Вайкшнорас распавёў, што так званая гарачая лінія з Беларуссю функцыянуе незалежна ад палітычнай сітуацыі, аднак гэта не азначае падтрымання пастаяннай сувязі з Мінскам.

«Няважна, якая палітычная сітуацыя, гарачая лінія ўсё роўна захоўваецца. Так, нейкі час яна была неактыўная, але калі адбываюцца падобныя інцыдэнты, як мінулагодні прылёт «Герберы», зараз існуе небяспека прылёту таго ці іншага аб’екта проста таму, што ідзе вайна ва Украіне», — сказаў Вайкшнорас у эфіры радыё LRT.

«Такія гарачыя лініі неабходныя. Ці выкарыстоўваюцца яны актыўна, ці не, але ў падобных сітуацыях яны дапамагаюць пазбегнуць непаразуменняў. Менавіта на тэхнічным узроўні. Гэта ні ў якім разе не азначае, што мы тэлефануем як прыяцелі і пытаемся, што ты еў на вячэру ці як правёў выхадныя», — адзначыў ён.

Камандуючы літоўскай арміяй зрабіў гэтую заяву пасля таго, як у сераду паветраную прастору Літвы парушыў беспілотнік, у выніку чаго ва ўсходняй частцы краіны прыкладна на дзве гадзіны была абвешчана паветраная трывога.

Камандуючы Сухапутнымі войскамі Нярыюс Станкевічус раней паведаміў, што пра меркаваны беспілотнік, які ляцеў у бок Літвы, праінфармавала Беларусь. Гэта супала з дадзенымі радараў літоўскай і латвійскай армій, пасля чаго была задзейнічана паветраная паліцыя НАТА.

«Спачатку быў званок ад аператыўнага дзяжурнага нашых Вайскова-паветраных сіл. Вядома, як заўсёды, яны [Беларусь] спачатку ўсё адмаўлялі, але калі, відаць, не засталося іншага выйсця, ператэлефанавалі і паведамілі пра рызыку залёту на нашу тэрыторыю», — сказаў Вайкшнорас.

Паводле слоў галоўнакамандуючага, Літва, Латвія і саюзнікі па НАТА да гэтага назіралі на радарах невыразную актыўнасць на тэрыторыі Беларусі, якая паказвала на тое,

што «беларусы самі спрабавалі нейкімі дзеяннямі нейтралізаваць або перахапіць аб’екты».

У чацвер літоўскія вайскоўцы аднавілі перапыненыя з надыходам цемры пошукі дрона.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць