Свет99

Раcія працягвае ціснуць на Арменію і словамі, і справамі

Былы міністр абароны Расіі, а цяпер сакратар Рады бяспекі Сяргей Шайгу заявіў, што апошнія дзеянні ўладаў Арменіі не адпавядаюць саюзніцкім адносінам з Расіяй і носяць непрыязны характар. Ён выказаў шэраг прэтэнзій да армянскага боку.

Сяргей Шайгу

Па словах Сяргея Шайгу, у 2025—2026 гадах Арменія пачала арыентавацца на супрацоўніцтва з краінамі, якія Расія лічыць недружалюбнымі. Таксама ён раскрытыкаваў тое, што ў Ерэване на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці прысутнічаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, што, маўляў, непавага да памяці армян, якія змагаліся супраць нацызму.

Шайгу падкрэсліў, што Расія пастаўляе ў Арменію шэраг важных тавараў — газ, збожжа, муку, угнаенні і бензін — па значна ніжэйшых, прыкладна ўтрая меншых за рыначныя, цэнах. Пры гэтым ён паставіў пад сумнеў, наколькі выгаднымі будуць для Арменіі пастаўкі яе прадукцыі, напрыклад абрыкосаў, стронгі і мінеральнай вады, у краіны Еўрапейскага саюза.

Ён таксама адзначыў, што менавіта супрацоўніцтва з Расіяй з’яўляецца асновай эканомікі Арменіі, і дадаў, што ў 1990‑я гады, дзякуючы Расіі, краіна змагла захаваць свой суверэнітэт.

Гэтыя выказванні Шайгу не выпадковыя, паколькі паралельна з гэтым Рассельгаснагляд заявіў, што з 22 мая ўводзіць абмежаванні на ўвоз кветак з Арменіі.

«Рашэнне прынята для абароны фітасанітарнага дабрабыту і экспартнага патэнцыялу Расіі. Нягледзячы на дадзеныя гарантыі Інспекцыйнага органа па бяспецы харчовых прадуктаў Арменіі, выяўленне каранцінных для ЕАЭС аб’ектаў працягваецца», — паведамілі ў ведамстве.

У Рассельгаснаглядзе сцвярджаюць, што пры ўвозе 96,2 мільёна штук кветкавай прадукцыі было выяўлена 135 выпадкаў заражэння. Гэта складае, маўляў, 77% ад агульнай колькасці выяўленняў за ўвесь 2025 год.

Фармальна гэта выглядае як абмежаванні па чыста тэхнічных прычынах, аднак даўно вядома, што санітарныя абмежаванні для імпарту з краін, кіраўніцтва ці народ якіх нечым не дагадзілі Крамлю — стандартная практыка расійскіх уладаў. Знаходжанне Рассельгаснаглядам у прадукцыі чагосьці шкоднага амаль заўсёды дзівосным чынам супадае з агульным пагаршэннем міждзяржаўных адносін.

Каментары9

  • I нам трэба сёння хутка адрываць Беларусь ад маскоўскай імперыі
    20.05.2026
    "Шайгу заявіў, што апошнія дзеянні ўладаў Арменіі не адпавядаюць саюзніцкім адносінам з Расіяй і носяць непрыязны характар. Ён выказаў шэраг прэтэнзій да армянскага боку." К. Маркс (1856–57 / 1873): "Паходжанне Масковіі — у крывавай дэградацыі мангольскага рабства…🇷🇺 паўазіяцкая пагроза для Еўропы і цывілізацыі…маскавіты — не славяне; яны не належаць да інда‑германскай расы, яны des intrus [уцяры, акупанты ], якіх трэба адціснуць назад за Дняпро..."
  • шчаўе
    20.05.2026
    Хай прывозяць. Прыкарытныя перапакуюць.
  • Ботам
    20.05.2026
    Зноў адбельвацель прарысійскага дыктатара Лукашэнкі шпарыць па метадычкі.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі140

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару5

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?13

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць