Свет33

Украіна стварыла ўласную кіраваную авіябомбу

Першая партыя ўкраінскіх КАБаў гатова да баявога прымянення, паведаміў міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў. 

Украінскія інжынеры распрацавалі першую айчынную кіраваную авіяцыйную бомбу (КАБ). Яна паспяхова прайшла неабходныя выпрабаванні і цалкам гатова да прымянення ў баявых умовах, паведаміў Фёдараў. 

Міністэрства абароны Украіны закупiла першую эксперыментальную партыю гэтай зброі, і на цяперашні момант пілоты Сіл абароны адпрацоўваюць розныя баявыя сцэнарыі, адаптуючы новую зброю да рэалій фронту.

На стварэнне авіябомбы спатрэбілася 17 месяцаў, паведамляе міністр абароны Украіны.

Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што ўкраінская КАБ мае ўнікальную канструкцыю, створаную з улікам досведу сучаснай вайны. Гэта не копія савецкіх ці заходніх аналагаў, а самастойнае рашэнне ўкраінскіх інжынераў.

Авіябомба абсталявана баявой часткай вагой 250 кілаграмаў і здольна высокадакладна паражаць варожыя ўмацаванні, камандныя пункты і іншыя цэлі на адлегласці за дзясяткі кіламетраў у глыбіню пасля скіду.

«Украіна пераходзіць ад імпарту асобных рашэнняў да стварэння ўласнай high tech-зброі, якая сістэмна ўзмацняе Сілы абароны і дае тэхналагічную перавагу на полі бою», — піша Фёдараў. 

Каментары3

  • хах
    18.05.2026
    Ішоў 4 год вайны, а праекты КАБаў былі ўжо ў 2022. Ну хоць пры Фёдараве іх пачалі ўжываць. Хоць нехта займаецца справамі, а не ў кватэры Міндзіча распілы ладзіць
  • дорога на крымский мост
    18.05.2026
    Авіябомба абсталявана баявой часткай вагой 250 кілаграмаў і здольна высокадакладна паражаць варожыя ўмацаванні
  • бабруйчанін
    18.05.2026
    хах
    Два разы хах ...
    Паўгадзіны таму чарговы раз слухал спец з Украіны
    Німа німа " кіраваных" в Украіне
    Праграма была спынена пасля " выбара 2019"
    Тзв " фламінга" Шельтэрмана( у рф Данілава ашуканца з дзьвумя тэрмінамі....)..таксама шмат в Украіне украінскія спецы маюшчыя годнасць смеласць кажут...

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць