Грамадства

Грамадзянка Беларусі ў ЗША прызнала віну ў незаконным экспарце авіякампанентаў у Расію

Грамадзянка Беларусі, 33‑гадовая Яна Лявонава ў ЗША прызнала віну па справе аб незаконных пастаўках авіяцыйных кампанентаў амерыканскай вытворчасці ў Расію. Пра прызнанне віны 20 мая паведаміла пракуратура акругі Калумбія, піша «Радыё Свабода».

Яна Лявонава. Фота з яе старонкі ў VK

Апошнім часам Лявонава жыла ў Расіі. Паводле версіі амерыканскіх уладаў, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны яна ўдзельнічала ў схеме закупкі авіёнікі і абсталявання праз фірмы-пасярэднікі ў Арменіі і іншых краінах, хаваючы канчатковага атрымальніка грузаў.

Лявонава прызнала сябе вінаватай перад суддзёй Ларэн Аліхан у парушэнні Закона аб рэформе экспартнага кантролю ЗША. Прысуд ёй павінны вынесці 10 жніўня 2026 года.

«Кожны, хто лічыць, што можа выкарыстоўваць амерыканскія ланцужкі паставак для ўзбраення нашых сапернікаў, павінен уважліва паглядзець на тое, што адбылося з Янай Лявонавай», — заявіла пракурорка Жанін Піро.

Лявонаву затрымалі ў Францыі і ў лістападзе 2025 года экстрадавалі ў ЗША. Першапачаткова ёй выставілі больш шырокі набор абвінавачанняў — у тым ліку ў кантрабандзе, адмыванні грошай і махлярстве супраць ЗША. Пасля дамовы са следствам яна прызнала віну па абвінавачанні, звязаным з парушэннем экспартнага заканадаўства.

Як дзейнічала схема

У сувязі з расійскай ваеннай агрэсіяй ва Украіне ЗША забаранілі пастаўкі высокіх тэхналогій у Расію, каб абмежаваць доступ расійскага вайскова-прамысловага комплексу да крытычна важных кампанентаў. Гэтыя захады закліканыя падарваць здольнасць Расіі вырабляць, мадэрнізаваць і папаўняць запасы ўзбраенняў (у прыватнасці, ракет і беспілотнікаў), якія выкарыстоўваюцца ў ваенных дзеяннях.

Яна Лявонава выкарыстоўвала падстаўныя кампаніі, падробленыя дакументы і замежных пасярэднікаў, каб схаваць незаконны экспарт авіяцыйных кампанентаў амерыканскага паходжання ў Расію. Следчыя адсачылі гэтую схему ў некалькіх юрысдыкцыях і дабіліся прыцягнення яе да адказнасці.

Паводле матэрыялаў справы, схема пачала дзейнічаць у траўні 2022 года — неўзабаве пасля расійскага ўварвання ва Украіну. Амерыканскія следчыя сцвярджаюць, што Лявонава разам з суўдзельнікамі з ЗША і Арменіі закупляла ў амерыканскіх дыстрыб'ютараў авіяцыйныя электронныя сістэмы і іншыя кампаненты для самалётаў, а затым арганізоўвала іх перапраўку ў Расію без ліцэнзій Міністэрства гандлю ЗША.

Для абыходу экспартных абмежаванняў выкарыстоўваліся кампаніі ў Арменіі, на Мальдывах і ў іншых юрысдыкцыях. У дакументах наўмысна пазначаліся хлуслівыя канчатковыя карыстальнікі і пункты прызначэння. Аплаты праходзілі ў далярах ЗША праз замежныя банкаўскія рахункі і рахункі ў Злучаных Штатах.

Амерыканскія ўлады не называюць кампанію, для якой прызначаліся пастаўкі, аднак адзначаюць, што гаворка ідзе пра былога працадаўцу Лявонавай — арганізацыю, уключаную ў санкцыйны спіс Міністэрства гандлю ЗША. У гэты пералік уносяць кампаніі, якія, на думку Вашынгтона, дзейнічаюць насуперак інтарэсам нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыкі ЗША. Паводле следства, дэталі выкарыстоўваліся для абслугоўвання ці эксплуатацыі прыватных самалётаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым3

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве прайшлі самыя масавыя за апошнія гады затрыманні моладзі і падлеткаў3

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць23

Былы дыпламат расказаў пра амбіцыі міністра Максіма Рыжанкова4

З чат-бота Life рассылалі эратычныя выявы — што здарылася?

Армія хакераў сусветнага класу Паўночнай Карэі — сакрэтная зброя, якая ўзламала Binance2

«Мы ўсе ў шоку». Як страляніна ў цэнтры горада закранула беларусаў у Кракаве2

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу56

Піяніна, Prada, Ray-Ban, шампанскае Cristal. У расіяніна забралі тавараў на паўмільёна рублёў

Беларус паскардзіўся ў пракуратуру на кіраўніка TV Republika: той сказаў, што ў страляніне ў Кракаве ўдзельнічалі замежнікі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым3

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць