Свет11

Беларуску павінны судзіць у ЗША за кантрабанду авіядэталяў у Расію, але аддзел міграцыі хоча яе як нелегалку дэпартаваць да суда

Беларуску, экстрадаваную ў ЗША за кантрабанду авіядэталяў пасля пачатку вайны, могуць проста дэпартаваць.

Будынак суда ў Вашынгтоне. Фота: AP Photo / Susan Walsh, File

Грамадзянка Беларусі Яна Лявонава, якую экстрадавалі з Францыі ў ЗША паводле абвінавачвання ў кантрабандзе авіяцыйнага абсталявання ў Расію ў абыход санкцый, апынулася ў нечаканай прававой калізіі. Яе могуць дэпартаваць з ЗША яшчэ да пачатку судовага працэсу, паведамляе The Washington Post.

Федэральныя пракуроры больш за год працавалі над экстрадыцыяй беларускі, абвінавачанай у кантрабандзе канфідэнцыйнага амерыканскага авіяцыйнага абсталявання на суму больш як 2 мільёны даляраў у Расію падчас вайны супраць Украіны. Але справа можа разваліцца, бо абвінавачаная Яна Лявонава цяпер рызыкуе быць дэпартаванай да пачатку суда.

Лявонава была затрыманая ў Францыі ў верасні 2024 года, а ў лістападзе 2025 года яе экстрадавалі ў ЗША, дзе ёй выставілі абвінавачванне паводле 10 пунктаў, у тым ліку ў махлярстве, кантрабандзе і адмыванні грошай.

Праблема ў тым, што легальны тэрмін знаходжання Лявонавай у ЗША, куды яе даставілі супраць яе волі для суда, скончыўся праз два тыдні пасля яе прыбыцця. У дачыненні да яе быў выдадзены запыт на затрыманне з мэтай дэпартацыі.

На судовым пасяджэнні 8 снежня суддзя Зіа М. Фарукі назваў сітуацыю «кафкіянскай».

«Урад павінен вызначыцца з прыярытэтамі: або накручваць статыстыку дэпартацый, або пераследаваць меркаваных злачынцаў, — заявіў суддзя. — Проста абсурдна і абразліва, што ўрад дастаўляе кагосьці ў Злучаныя Штаты супраць яго волі, а потым вяртаецца да затрымання ICE [іміграцыйнай службай] на той падставе, што гэты чалавек знаходзіцца тут «нелегальна».

Пракуратура просіць Міністэрства ўнутранай бяспекі (DHS) надаць Лявонавай легальны статус для правядзення суда.

Прадстаўнік DHS заявіў, што не пярэчыць, але чакае фармальнага запыту ад праваахоўнага ведамства.

Абарона Лявонавай апісвае яе як «супрацоўніцу нізкага рангу», якая не атрымлівала прыбытку, акрамя заробку, і заяўляе, што яна не хоча трапіць у іміграцыйную турму.

Суддзя Фарукі пастанавіў, што калі DHS адмовіцца даць Лявонавай часовы легальны статус, суд разгледзіць магчымасць надаць такі статус самастойна.

Згодна з абвінавачваннем, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Лявонава пры спрыянні саўдзельнікаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі ЗША, арганізавала незаконныя закупкі і вываз у Расію авіяцыйнага абсталявання і іншых дэталяў. 

Каментары1

  • Ян
    11.12.2025
    Абмяняць яе на 100 палітзняволеных

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць