Грамадства110110

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў нядаўнія выказванні Уладзіміра Зяленскага пра тое, што расіяне рыхтуюць новую атаку супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі. 

Аляксандр Лукашэнка 21 мая 2026 года

Лукашэнка катэгарычна абвяргае, што планы атакі Украіны з Беларусі рыхтуюцца — яны, маўляў, магчымыя толькі тады, калі ўкраінцы пачнуць першымі:

«Што тычыцца яго заяў, што Беларусь будзе ўцягнута ў вайну, я толькі што сказаў: будзе ўцягнутая толькі ў адным выпадку — калі на нашу тэрыторыю будзе здзейсненая агрэсія. І тут ужо не ўцягнута (вы чулі з вуснаў прэзідэнта Расіі) — мы будзем разам абараняць нашу Айчыну ад Брэста да Уладзівастока, дзе размешчаныя дзве дзяржавы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Таму калі і будзем мы ўцягнутыя ў вайну, у тым ліку калі гэта будзе супраць Украіны, толькі ў адным выпадку — калі яны здзейсняць супраць нас агрэсію. Мы ўцягвацца ў вайну ва Украіне не збіраемся. У гэтым няма ніякай неабходнасці. Ні цывільнай, ні вайсковай».

У той жа час Лукашэнка выказаў гатоўнасць у любы час сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім, і нават дзеля гэтага прыехаць ва Украіну:

«Калі ён хоча пра нешта пагаварыць, параіцца ці яшчэ нешта, калі ласка, мы адкрытыя для гэтага. У любой мясціне — Украіны, Беларусі — я гатовы з ім сустрэцца і абмеркаваць праблемы беларуска-украінскіх адносін. І, можа, пагаварыць пра перспектывы. Чамусьці з амерыканцамі, немцамі, палякамі, літоўцамі і латышамі ў нас ёсць пра што размаўляць, а з Украінай няма пра што…».

Каментары110

  • БЕРАСЦЬ
    21.05.2026
    От каб цябе ў кандалах туды прывезлі твае ж людзі
  • Ёсік
    21.05.2026
    Няма табе веры, ты хлус, успомні, што казаў усім прэзідэнтам й народу Украіны - Ніколь бот жаўнера з тэрыторыі Беларусі...
  • Антак
    21.05.2026
    Такіх ілжывых істот як лукашенко я не сустракау́. У нас нават у двары у́ дзяцінстве так дзяці не лгалі як гэты к...чуп з вёскі Александрыя на 8 дзесятку год...

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну26

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын11

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў46

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну26

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць