Вайна99

Зяленскі: Масква спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну супраць Украіны альбо аперацыю супраць краіны НАТА

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па выніках нарады з кіраўнікамі Генштаба УСУ, Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны, СБУ і Службы знешняй разведкі Украіны зрабіў некалькі заяў, у якіх згадаў і Беларусь.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Byron Smith/Getty Images

«Працягваем фіксаваць спробы Расіі яшчэ больш уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны. Ведаем, што адбыліся дадатковыя кантакты паміж расіянамі і Аляксандрам Лукашэнкам, мэта якіх — пераканаць яго далучыцца да новых агрэсіўных аперацый Расіі. У прыватнасці, Расія разглядае планы аперацый у напрамку на поўдзень і на поўнач ад тэрыторыі Беларусі — альбо супраць Чарнігаўска-Кіеўскага кірунку ва Украіне, альбо супраць адной з краін НАТА — менавіта з тэрыторыі Беларусі. Украіна валодае дэталямі размовы паміж Расіяй і Беларуссю», — сцвярджае Зяленскі.

Таксама ён расказаў, што абмяркоўваліся дзеянні Украіны ў адказ на расійскія ўдары, якія забіраюць жыцці людзей.

«Мы справядліва адказваем па расійскай нафтавай прамысловасці, вайсковай вытворчасці і па тых асобах, якія непасрэдна здзяйсняюць ваенныя злачынствы супраць Украіны і ўкраінцаў», — адзначыў Зяленскі.

Акрамя таго, прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што спецыялісты ГУР «атрымалі дакументы, якія сведчаць пра падрыхтоўку расіянамі новых ракетна-дронавых удараў па Украіне, у прыватнасці, як яны ўказваюць, па «цэнтрах прыняцця рашэнняў». 

Зяленскі не абмежаваўся словамі і выклаў таксама копіі некаторых здабытых разведкай дакументаў.

Каментары9

  • Не веру Зяленскаму
    15.05.2026
    У Зяленскага кожны раз як карупцыйны скандал, альбо Беларусь у вайну ўступае, альбо пуцін на Балтыю нападае. Нават калі выведкі іншых краін гэта не фіксуюць.
    Не кажу, што такога 100% не будзе але за 4 гады вайны такіх заяў ужо сотні было
  • Падтрымліваю
    15.05.2026
    Ну дык можа, падтрымліваю стварэнне Беларускага Вызвольнага войска. З 2022 года ужо пяты год ідзе.
    У 2022м усё было для яго стварэння: тысячы гатовых ваяваць беларусаў былі гатовыя прыехаць ва Украіну, дзейнічаў рэкрутынговы цэнтр у Беларускім Доме ў Варшаве.
  • А так это давно такое началось
    15.05.2026
    Ministry of Defence documents obtained by Declassified UK detail RCDS visits to Belarus.

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак3

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

Інстаграм-старонку выдання Blizko.bу, якое працуе ў Мінску, прызналі «экстрэмісцкай»3

«Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку». Аўтар відэа з пратэстам узбекаў запісаў новае, а старое заклікае выдаліць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак3

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць