Грамадства1111

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду

Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам да Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

«Пяць гадоў таму здарылася першая смерць палітвязня — у шклоўскай калоніі загінуў Вітольд Ашурак. Яго смерць стала жахлівым вынікам таго, што робіць рэжым з людзьмі за кратамі. Яго смерць — рана, якая не загойваецца. І гэты дзень цяпер — дзень салідарнасці з усімі, хто сёння ў няволі.

Больш за 800 чалавек. Столькі прызнаных палітвязняў сёння ў Беларусі. Але ж сапраўдная лічба яшчэ большая. Бо ёсць людзі, пра якіх мы не ведаем, ёсць сем’і, якія баяцца гаварыць, ёсць справы, якія не трапляюць у навіны.

Але палітвязні — гэта людзі з імёнамі, сем’ямі, лёсамі і марамі. Людзі, якіх пакаралі па адвольных абвінавачваннях, за каментар ці данат, за фота, за маўклівую нязгоду. 

Кожны дзень у няволі для іх — гэта страчанае здароўе, гады без родных, сон пры святле, холад, няякасная ежа, адсутнасць нармальнага лячэння. І жоўтая бірка на робе як знак таго, што ты «небяспечны».

Майго мужа прымушалі прыбіраць у камеры па чатыры разы на дзень. Адна з былых палітвязынак распавядала, як засынала стоячы і ледзь не падала на бетонную падлогу, бо правяла пяць содняў без нармальнага сну. Сцяпан Латыпаў зрабіў тры спробы суіцыду. І колькі такіх гісторый, пра якія мы проста не дазналіся?

Я ведаю, як гэта — чакаць роднага чалавека з турмы. Жыць паміж надзеяй і страхам. І ўсё адно трымацца. Бо цябе чакаюць дзеці. Бо ты не маеш права апусціць рукі. Мой муж правеў за кратамі больш за пяць гадоў і я памятаю кожны дзень гэтага чакання. Калі сэрца сціскаецца ад навінаў пра этапы, карцары, адсутнасць лістоў. Гэта боль, які я падзяляю з тысячамі беларускіх сем’яў.

Больш за год таму, дзякуючы амерыканскай дыпламатыі, дзякуючы міжнароднаму ціску, і дзякуючы нашай супольнай працы — людзі пачалі выходзіць на волю, і мы шчыра радуемся за кожнага і кожную. 

Гэта адбылося таксама таму, што мы не маўчалі. Таму што ўсе гэтыя гады мы з вамі працавалі з міжнароднай супольнасцю, расказвалі свету пра тых, каго рэжым хацеў ад свету схаваць. Мы называлі імёны, збіралі дапамогу, пісалі лісты. Праваабаронцы, сем’і палітвязняў, журналісты, дыпламаты, валанцёры і кожны неабыякавы чалавек — усе мы зрабілі сваю частку працы.

Але выйсці з турмы — яшчэ не значыць сапраўды выйсці на свабоду. Многія жывуць пад наглядам, з шматлікімі забаронамі, многіх прымусова вывезлі за мяжу і пакінулі без дакументаў. Турма скончылася — пераслед не. І ім патрэбна падтрымка і нашая ўвага не менш, чым тым, хто яшчэ за кратамі.

У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Ніводнага. За гэтыя гады мы амаль прызвычаіліся: сотні імёнаў у спісе палітзняволеных штодзённыя затрыманні, звесткі пра катаванні — усё гэта стала нібыта новай нормай. Але гэта не норма. Гэта не мусіць быць нормай.

Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду. 

Беларусь не павінна быць турмой для свайго народу», — зазначыла дэмакратычная лідарка.

Каментары11

  • У.Е.
    21.05.2026
    Бывай!
    Мы ўдзячныя і вітаем тваё змаганне, дарагая, але не. Такой хадой за кратамі сапоаўды нікога не застанецца, бо праз яшчэ 30 гадоў твайго змагання людзі папросту там вымруць. Выбары ў Каардынацыйны савет вынеслі табе вырак.
  • не такі, як ёсць
    21.05.2026
    А Ціханоўская да вызвалення палітвязняў якім бокам? Трамп - так, залагодзіў, зняў санкцыі, дамовіўся. Вунь спорцікі з закатам над балотам хутка па свеце будуць ездзіць. А спадарыня ‘’прэзідэнтка’’ ніводнага свайго абяцанка не выканала. А шос сабе новых закладнікаў набярэ, кожны дзень навіны пра затрыманні/прысуды.
  • джо
    21.05.2026
    І што там з пастырам Грэмам і пасланнікам Коўлам, - ні адзін палітвязень не выйшаў.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

У верасні беларусы паставілі рэкорд па крэдытах на жыллё1

Кампанія супраць Хэлоўіна мае далёкасяжныя мэты25

На «Варшаўскім мосце» хтосьці кінуў ката. Гаспадар знік, на польскім баку прыняць жывёлу не могуць ФОТАФАКТ3

Калісьці тут жылі мільёны. Лазерныя тэхналогіі раскрываюць маштаб загінулай цывілізацыі Амазоніі3

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў12

Заснавальнік вядомага мінскага бара «Карма» адкрыў ужо трэцюю ўстанову ў Варшаве. Што за яна?7

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць