Аўто33

На дарогах Беларусі сёлета выпрабуюць канадскі скотапрагон ад дзікіх жывёл

У Гродзенскай вобласці на трасе М-6 бліжэй да восені плануюць выпрабаваць канадскі скотапрагон — спецыяльную канструкцыю, якая не дае буйным дзікім жывёлам выходзіць на дарогу. Такія ўчасткі хочуць зрабіць у трох месцах.

Галоўная асаблівасць скотапрагону ў тым, што ён не перашкаджае руху транспарту, веласіпедыстаў і пешаходаў, але затрымлівае жывёл. З-за асаблівай канструкцыі — часта ў выглядзе металічнай рашоткі — буйныя звяры не могуць наступаць на такую паверхню і таму не ідуць далей.

Машына можа спакойна праехаць зверху, чалавек — перайсці, а вось буйная жывёла, напрыклад лось або казуля, ісці па такім месцы не хоча, бо паверхня для яе нязручная.

Гэтую меру хочуць выкарыстаць там, дзе агараджальная сетка перарываецца — напрыклад, каля з’ездаў на лясныя дарогі або ў населеныя пункты. Менавіта ў такіх месцах жывёлы могуць выходзіць на трасу.

У Беларусі таксама ўжо амаль два гады ідзе эксперымент з «разумным» пераходам для дзікіх жывёл на М-10 у Гомельскай вобласці. Там датчыкі фіксуюць з’яўленне звера побач з дарогай і падаюць сігнал на дарожныя знакі, каб папярэдзіць кіроўцаў.

Паводле афіцыйных звестак, у 2025 годзе ў Беларусі зафіксавалі амаль 5 тысяч ДТЗ з дзікімі жывёламі. У 2026‑м колькасць такіх здарэнняў расце. Часцей за ўсё ў аварыях гінуць казулі — каля 70% усіх выпадкаў, у 20% — ласі.

Каментары3

  • І што?
    21.05.2026
    І дзе ў артыкуле хаця б выява, як ён выглядае? Як яны будуць бачныя вадзіцелям, тыя "усім вядомыя канадскія скатапрагоны"?
  • Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі
    21.05.2026
    Ў Канадзе іх называюць "Texas gate".
    Ці можна яшчэ пагугліць "Cattle grid", калі цікава як выглядае.
    Капытамі па такому не паходзіш, бо правальваешся. Для быдла ў асноўным, каб не разбягалася.
  • 453543
    21.05.2026
    І што?, Я зразумеу гэта так (толькi прадставiу, хаця нiчога пра гэта не ведаю, ну, ва усялякiм разе, я б так зрабiу): вялiкi роу уздоуж дарогi метрау пяць шырынёй i метр глыбiнёй. На iм ляжыць металiчная рашотка у клетку, клетка 15х15см. Машыны i людзi праз яе праходзяць, у ласей капыты правальваюцца i яны застраюць i ловяцца.
    Ляснiкi, мясцовыя жыхары, цi iншыя браканьеры, тое "мяса" дастаюць i робяць барбекю з ласяцiны. Пад ласяцiну пьюць мясцовый вiскi (самагонку) i пяюць вясёлыя жартоуныя песьнi-прыпеукi.

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

23‑гадовы студэнт стаў адказваць за моладзевую палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Што за ён?13

У выніку ўдару па Кіеве загінулі 17 чалавек, 44 параненыя. Найбольш ахвяр — людзі, якія чакалі цягнік4

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ4

Лукашэнка заклікаў стварыць абсалютную зброю ад беспілотнікаў44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць