Культура11

Ад Міцкевіча да Геніюш: выйшла анталогія беларускай турэмнай паэзіі

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў анталогію класічнай беларускай турэмнай паэзіі «Вершы на волю». Укладальнікам выступіў літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Першы продаж кнігі адбудзецца на фестывалі «Тутака» на Падляшшы, піша Bellit.info.

Кніга «Вершы на волю» сабрала паэтычныя творы, напісаныя ва ўмовах турэмнага зняволення, катаргі, лагеру, высылкі, чакання рэабілітацыі і перагляду крымінальных спраў. Храналагічна тэксты абымаюць амаль больш як 100-гадовы перыяд неперарыўнай традыцыі і вымушанага развіцця беларускай турэмнай паэзіі: ад філамацкіх 1820-х, калі ў Вільні былі зняволеныя Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан — аж да гулагаўскай лірыкі асуджаных неўзабаве пасля заканчэння ІІ сусветнай вайны.

Кастусь Каліноўскі, Якуб Колас, Алесь Гарун, Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча, Ганна Новік і Ларыса Геніюш, Уладзімір Дудзіцкі, Валянцін Таўлай і Максім Танк, — усяго анталогія змяшчае тэксты 35 аўтараў, напісаныя в ўмовах пазбаўлення волі.

Вершы, змешчаныя ў кнізе, адлюстроўваюць эмацыйны стан палітзняволеных паэтаў, іх мары і чаканні, жыццёвыя прынцыпы, але найперш — унутраную свабоду, якой вельмі часта бракавала тым пісьменнікам, якія знаходзіліся па іншы бок закратаванага акна.

Кнігу можна набыць 11—13 ліпеня ва ўрочышчы Барык непадалёк Гарадка падчас фестывалю TUTAKA. А таксама праз інтэрнэт-краму Kamunikat.shop.

Каментары1

  • Барадзед
    12.07.2025
    Стихи - это конечно хорошо, стихи поднимают боевой дух воинов.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!2

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!2

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць