Свет11

Трамп знайшоў купца для амерыканскіх актываў тыктока

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што знайшоў пакупніка для амерыканскай часткі папулярнай сацсеткі TikTok, якое належыць кітайскай кампаніі. Аднак ён адзначыў, што завяршэнне здзелкі будзе залежаць ад згоды Кітая і яго лідара Сі Цзіньпіна. 

Дональд Трамп. Фота: AP, Alex Brandon

Трамп сказаў, што пакупніком з’яўляецца група вельмі багатых людзей.

Раней Трамп ужо некалькі разоў адкладаў забарону на TikTok у ЗША, якая павінна была ўступіць у сілу ў студзені 2025 года, паколькі ўрад ЗША турбавалі сувязі сацсеткі з уладамі Кітая.

Паводле плана, амерыканскія аперацыі TikTok будуць выдзеленыя ў асобную кампанію, якая будзе базавацца ў ЗША і ў асноўным належаць і кантралявацца амерыканскімі інвестарамі.

Трамп таксама адзначыў, што незадаволенасць Кітая новымі амерыканскімі мытамі прывяла да прыпынення перамоў па продажы TikTok. Але 10 красавіка ён заявіў, што здзелка па продажы амерыканскіх актываў TikTok яшчэ можа адбыцца.

Каментары1

  • Барадзед
    30.06.2025
    Трамп занимается бизнесом в рабочее время!

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Я сапраўдны лінгвістычны гік». 16‑гадовы школьнік з Індыі вывучае беларускую мову5

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць