Свет55

Муж Сіманьян прапагандыст Тыгран Кеасаян дагэтуль у коме

У канцы снежня расійскі прапагандыст Тыгран Кеасаян перажыў клінічную смерць і ўпаў ў кому.

Тыгран Кеасаян. Скрыншот відэа

Яго жонка, таксама прапагандыстка Маргарыта Сіманьян сёння паведаміла, што Кеасаяну пакуль не стала лепей.

«На жаль, мне няма чаго паведаміць. Стан ранейшы. Наш любімы спіць, а мы з дзецьмі і абедзвюма нашымі мамамі чакаем», — напісала Сіманьян у сваім тэлеграм-канале.

Тыграну Кеасаяну 59 гадоў. З 2016 года ён вядзе на тэлеканале НТВ вячэрняе забаўляльнае сатырычнае шоу «Міжнародная піларама», праз якое праводзіць усе асноўныя расійскія прапагандысцкія наратывы. 

28 лютага 2022 года, пасля ўварвання Расіі ва Украіну, Тыгран Кеасаян быў уключаны ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага саюза за падтрымку палітыкі, якая падрывае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і пагражае яе незалежнасці і суверэнітэту. Паводле аргументацыі, у сваёй праграме Кеасаян «паслядоўна адлюстроўваў Украіну як слабую і карумпаваную краіну, якая трымалася толькі дзякуючы дапамозе Захаду… Ён меркаваў, што ўкраінскія ўлады нелегітымныя. Ён неаднаразова сцвярджаў, што Крым належыць Расіі і што Данбас не частка Украіны».

Пасля таго Тыграна Кеасаяна ўносілі ў санкцыйныя спісы многіх краін, у тым ліку і за падтрымку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

З Маргарытай Сіманьян Кеасаян афіцыйна пабраўся шлюбам у 2022 годзе, але фактычна яны жылі разам з 2012-га, маючы трох агульных дзяцей. 

Вядома, што раней Кеасаян перанёс два інфаркты. Адбылося гэта ў 2008 і 2010 гадах.

Каментары5

  • Кабзон
    20.01.2025
    Мне так падабаюцца твае перадачы, Тыгран!
  • Алиев
    20.01.2025
    Давай, не подведи!
  • Пра Макрона можна, пра Пуціна нельга
    20.01.2025
    Танных шуцеек пра Меркель і Макрона больш не будзе? Якая сумная навіна

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў5

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку10

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»3

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў2

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе1

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1

Мост праз Свіслач каля плошчы Перамогі адкрыюць пасля рамонту да канца жніўня

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў5

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць