Грамадства3131

Ад сёння Літва мае намер увесці абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі

Але з выключэннямі — пра іх прасіла Святлана Ціханоўская.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: БелТА

Абнаўленне ад 17 ліпеня: Літва ўводзіць абмежаванні з 18 ліпеня 2024 года. Выключэнні для беларусаў — уласнікаў аўто будуць дзейнічаць толькі месяц. Падрабязней пра новыя правілы ўезду па спасылцы.

Нагадаем, з 16 ліпеня Латвія забараніла ўезд зарэгістраваным у Беларусі легкавым аўтамабілям. Забарона тычылася праезду праз мяжу з Беларуссю і Расіяй.

Яшчэ раней, з 9 ліпеня, свае абмежаванні ўвяла Польшча. Праехаць у гэту краіну цяпер могуць толькі ўласнікі аўтамабіляў на беларускіх нумарах. Калі ўласніка машыны няма ў салоне, то яе не пусцяць у Польшчу.

З 17 ліпеня абмежаванні для ўезду на аўто на беларускіх нумарах збіраецца ўвесці і Літва.

Наколькі вядома па розных крыніцах, правілы будуць бліжэй да польскага варыянту, чым да латвійскага.

Такім чынам, хутчэй за ўсё, заезд з Беларусі ў Літву на аўтамабілі з беларускімі нумарамі будзе дазволены толькі ў выпадках, калі ў машыне знаходзіцца ўласнік аўто.

Новыя абмежаванні звязаныя з 8-м пакетам санкцый Еўрасаюза (рашэнне ад 29 чэрвеня 2024 года) — ён у значнай ступені скарэктаваў беларускія санкцыі з аглядкай на расійскія.

Цяпер забаронены імпарт тавараў з Беларусі, якія дазваляюць Беларусі дыверсіфікаваць свае крыніцы даходу і ўдзельнічаць у расійскай агрэсіі супраць Украіны, калі гэтыя тавары паходзяць з Беларусі або калі яны экспартуюцца з Беларусі. У спіс такіх тавараў уваходзяць і легкавыя аўтамабілі.

Забарона на ўезд не распаўсюджваецца на транспартныя сродкі, прызначаныя для выкарыстання ў руху дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў.

***

Раней сёння Святлана Ціханоўская заявіла, што яе каманда знаходзіцца на сувязі з Польшчай, Літвой і Латвіяй, даводзячы неабходнасць зрабіць выключэнні для беларусаў, якія ўязджаюць у ЕС на сваіх аўтамабілях.

Рашэнне аб абмежаванні на ўезд беларускіх аўтамабіляў Ціханоўская назвала «паспешлівым і шкодным», якое «ў першую чаргу б’е па людзях, а не па рэжыме Лукашэнкі». І просіць адтэрмінаваць яго. Галоўны аргумент Офіса Ціханоўскай — заключэнне Рады ЕС па Беларусі, дзе прапісана важнасць кантактаў паміж людзьмі, у прыватнасці, шляхам падтрымкі мабільнасці, моладзевых і культурных мерапрыемстваў.

Пры гэтым Ціханоўскую запэўнілі, што абмежаванняў на рух аўтобусаў з Беларусі не будзе.

Каментары31

  • Хаим
    16.07.2024
    Товар - это то, что предназначено для продажи. Был ли хотя бы один случай в Литве или в Латвии, когда в эти страны перегонялся автомобиль на номерах РБ с целью продажи? Прежде всего в этом нет НИКАКОЙ экономической выгоды. Извините, господа соседи, но Вы что-то несуразное выдумываете.
  • Этот
    16.07.2024
    Негодники. РБ подкидывает дешевую рабочую силу к границе (врачи, инженеры, учителя арабского) а эти европейцы так отвечают. Плюют в руку дающую. Вот сегодня в Польше опять скачок нелегалов, боюсь Туск тоже так ответит.
  • Ганьба
    16.07.2024
    Дурдом. Гэта мера, канешне, падкосіць рэжым.

Цяпер чытаюць

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай2

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі1

Трамп увёў 50‑працэнтныя пошліны на шэраг тавараў з Канады1

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?7

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць