Меркаванні1616

Алексіевіч аб прысудзе вясноўцам: «Мы ўцягваемся ў гэтую яму»

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч ацаніла вырак лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму і вясноўцам. 

«Бяляцкі — адзіны на сёння нобелеўскі лаўрэат за кратамі»

Святлана Алексіевіч згадала, як некалькі год таму Лукашэнка заявіў сваім чыноўнікам, што бываюць часы, калі не да законаў.

«Вось мы бачым сапраўды, што законы не існуюць. Бяляцкі — гэта, мабыць, адзіны на сёння ў свеце нобелеўскі лаўрэат, які знаходзіцца за кратамі і атрымаў такі вырак і такі штраф. Я мяркую, што ўсе павінны разумець, што такія рэчы расчышчаюць шлях да грамадзянскай вайны. Такое беззаконне, такая адсутнасць усякага закону, усякіх правіл жыцця і грамадства. Гэта шлях да грамадзянскай вайны, і вось гэта самае жахлівае».

Святлана Алексіевіч мяркуе, што ўзровень інтэлектуальнай культуры ў Беларусі моцна ўпаў, ён робіцца ўсё ніжэйшы і ніжэйшы.

«Я б не хацела, каб у маёй Беларусі была грамадзянская вайна»

Пісьменніца згадала выказванне Алеся Бяляцкага, які ў апошнім слове на судзе сказаў, што беларуская нацыя ў небяспецы, і загаварыў пра нацыянальнае прымірэнне.

«Я думаю, гэта вельмі разумныя словы, можа, яны сказаны заўчасна і сказаны за кратамі і не маюць такой моцы. Але я думаю, што гэта словы, да якіх мы яшчэ вернемся.

Думаю, што многія задумаліся над гэтымі словамі Бяляцкага, але іх складана сёння вымавіць. Іх сёння мала хто бачыць, але ўсё ж знаходзяцца людзі, якія іх чуюць. Проста няма іншага выйсця, інакш, зноў паўтару, інакш — грамадзянская вайна.

Гэта самае страшнае. Я б не хацела, каб у маёй Беларусі была грамадзянская вайна, і думаю, што ніхто з нас гэтага б не хацеў. Нават улада, таму што тады пад пытаннем будзе сама ўлада».

«Побач ідзе вайна. Мы ўдзельнічаем у гэтай вайне»

Алексіевіч паўтарыла тэзіс беларускай апазіцыі, што Беларусь цяпер фактычна акупаваная Расіяй, яе ўцягнулі ў вайну.

«Але побач ідзе вайна, і што ж тут рабіць добрую міну пры кепскай гульні? Мы ўдзельнічаем у гэтай вайне. Канечне, градус гвалту вельмі завышаны. Градус гвалту, агрэсія супраць адно аднаго. Народ падзелены, і агрэсія адной часткі да другой часткі — хто за Лукашэнку, хто супраць Лукашэнкі. Гэта вельмі кепскі час зараз, і я б хацела сказаць, што такі неверагодны вырак — гэта дрэнны знак.

Гэта дрэнны знак, мы ўсё бліжэй падыходзім да грамадзянскай вайны.

Я не ведаю, свет зараз такі траўмаваны, столькі ўсяго адбываецца. Я разумею, але вы паглядзіце, што адбываецца: бамбяць Харкаў, бамбяць кожны дзень Запарожжа… З майго пункту гледжання, усе нормы парушаныя. Я тут летась размаўляла з адной вельмі інтэлігентнай, інтэлектуальнай немкай, і яна кажа, што ад таго, што адбываецца ў свеце, яна не можа скласці сябе. Яна не можа вярнуць сабе ранейшы свет: калі гэта было дабро, а гэта было зло», — кажа нобелеўская лаўрэатка.

«Легітымны, нелегітымны — не пра гэта зараз гаворка»

Паводле Алексіевіч, свет доўга будзе вельмі ўражаны пасля таго, што адбылося ва Украіне, і згадала пры гэтым адказнасць Лукашэнкі, які ўтрымлівае ўладу ў Беларусі:

«Я паўтару тое, што я ўвесь час казала: ён воляй лёсу аказаўся кіраўніком народа ў гэты час. Легітымны, нелегітымны — ужо адкінем гэтыя пытаньні — не пра гэта зараз гаворка. Гаворка пра тое, што менавіта ён будзе сёння несці самую вялікую адказнасць за тое, калі ў краіне можа пачацца грамадзянская вайна. Я думаю, што ён дастаткова рацыянальны палітык і павінен гэтага баяцца, як баімся ўсе мы. Але мы ўцягваемся ў гэтую яму».

Нагадаем, сёння былі вынесеныя ганебныя прысуды праваабаронцам «Вясны».

Уладзіміру Лабковічу прысудзілі 7 гадоў пазбаўлення волі, Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў, нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў. 

Каментары16

  • Грышка
    03.03.2023
    Алексіевіч мае рацыю. Дыктатура Лукашэнкі абвясьціла вайну народу, мове, культуры, спадчыне, дабрабыту й будучыні Беларусі. Лукашэнку дбае толькі ўласная ўлада й багацьце. Ганьба!
  • Лол
    03.03.2023
    Грышка ,Вы маеце рацыю з той папраўкай, што Алексіевіч абыякава ставіцца да беларускай мовы, культуры і нацыянальнай спадчыны. Для яе беларуская мова, гэта мова прымусу і гвалту, каторая прыгнятае бедную і няшчасную расейскую мову, што нясе святло і культуру. 
  • А
    03.03.2023
    Не гражданская война, а возмездие преступникам захватившим власть. Это не граждане а предатели обменивающие суверенитет Беларуси на место у корыта.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута: Спачатку зніклі кнігі Святланы Алексіевіч, потым — інагентаў1

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»5

З-за непагадзі ў Мінску перабоі з грамадскім транспартам

Італьянцы здзіўленыя, што мінскія гандлёвыя цэнтры не стаяць пустыя4

Новая кітайская сістэма здольная знішчаць раі дронаў з дапамогай мікрахваляў1

Расіяне нанеслі ўдар па Львоўскай вобласці. Падазраюць «Арэшнік»13

Трамп пра Кубу: Я не думаю, што можна больш націснуць на Кубу, чым проста ўварвацца да іх і разнесці там усё5

У Польшчы забралі чэмпіянат Еўропы за адмову выдаць візы беларусам і расіянам6

У Іране адключылі не толькі інтэрнэт, але і тэлефонную сувязь. На вуліцах сотні тысяч дэманстрантаў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць