Свет

ISW: Пуцін звальвае адказнасць за няўдачы ў вайне на іншых

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у чарговай зводцы-аналізе адзначае, што Уладзімір Пуцін у апошніх публічных выступах зноў спрабаваў абяліць свой вобраз у вачах расіянаў, пераклаўшы адказнасць за няўдачы ў вайне на іншых.

Валерый Герасімаў і Уладзімір Пуцін. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Аналітыкі ISW нагадваюць, што Пуцін апошнім часам зрабіў некалькі заяў пра тое, што Расія быццам бы хоча як мага хутчэй скончыць вайну, а з другога боку, што не жадае інтэнсіфікаваць баявыя дзеянні, каб не павялічваць колькасць ахвяр.

«Абодва гэтыя сцвярджэнні з'яўляюцца часткай скаардынаванай кампаніі Крамля для апраўдання дарагой пуцінскай вайны ў вачах унутранай аўдыторыі, якая прыносіць усё больш сур'ёзныя ахвяры дзеля дасягнення нерэалістычных мэтаў Крамля. Расейскія вайскоўцы не атрымлівалі істотных перамог з 3 ліпеня, з падзення Лісічанска», — піша ISW.

Аналітыкі інстытута мяркуюць, што адзін з тых, на каго Пуцін звальвае віну за няўдачы — начальнік генштаба Валерый Герасімаў, які напярэдадні ўпершыню пасля доўгага перапынку з'явіўся на экранах у самастойнай ролі.

Герасімаў выступіў перад замежнымі вайсковымі аташэ і, як пішуць аўтары зводкі, прасоўваў усё тыя ж не адпаведныя рэальнасці апраўданні вайны: «неанацызм» ва Украіне і «падрыхтоўка Кіева да нападу на Данбас і Крым».

«Крэмль устрымліваўся ад таго, каб паказваць Герасімава публіцы, амаль дзесяць месяцаў, да 17 снежня, а цяпер, калі хутка пойдзе ўжо другі год вайны, верагодна, спрабуе зноў увесці яго [у публічную прастору] у якасці чарговай фігуры, адказнай за гэтую вайну», — мяркуюць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны.

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць