Эканоміка

EPAM плануе працу ў Беларусі, але лічыць «любую эскалацыю» пагрозай

EPAM плануе працягваць працу ў Беларусі. Пры гэтым удакладняе, што любая экскалацыя ваеннага канфлікту з удзелам Беларусі пагражае бізнэсу кампаніі ў краіне. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы кампаніі для Камісіі па каштоўных паперах і біржах ЗША, піша Dev.by.

EPAM чарговы раз заявіў, што разлічвае працягнуць працу ў Беларусі і забяспечыць бесперапыннасць працы бізнэсу ў краіне. Але пры гэтым высока ацэньвае рызыкі ў сувязі з вайной ва Украіне. «Любая эскалацыя канфлікту з удзелам Беларусі можа паставіць пад пагрозу наш персанал, аб’екты і аперацыі ў краіне», — адзначаецца ў справаздачы.

EPAM удакладняе, што «значная частка» супрацоўнікаў з Беларусі і Расіі ўжо пераехала ў іншыя краіны. Кампанія мае намер працягнуць рэлакацыю спецыялістаў і дапамагаць ім з пераездам.

Сярод найпапулярнейшых лакацый для пераезду супрацоўнікаў з Беларусі — Літва і Польшча. У літоўскім офісе працуе каля 1,5 тысячы супрацоўнікаў, у польскіх офісах больш за 5 тысяч супрацоўнікаў. Цяпер на сайце кампаніі для працы ў Літве адкрыта 138 вакансій, для працы ў Польшчы — 180 вакансій.

Таксама EPAM расказаў пра рызыкі для кампаніі і працаўнікоў ва Украіне. У прыватнасці, кампанія высока ацэньвае рызыкі пашкоджання або знішчэння арандаваных офісаў у розных гарадах праз вайну.

Асноўная доля актываў EPAM знаходзіцца якраз ва Украіне, іх кошт перавышае 71 мільён даляраў. Найдаражэйшы актыў — недабудаваны бізнэс-цэнтр у Кіеве, які ацэньваецца ў 51 мільён даляраў. EPAM купіў гэту нерухомасць летась.

Увесну EPAM аднавіў найманне персаналу ва Украіне (яго скасавалі пасля пачатку вайны). На сайце кампаніі на гэты момант адкрыта 70+ вакансій для суіскальнікаў.

Негатыўна на бізнэсе, як заяўляюць у EPAM, могуць адбіцца і новыя санкцыі з боку ЕС і іншых краін у дачыненні да Расіі і Беларусі. У справаздачы адзначаецца, што кампанія была вымушаная перанесці працу па некаторых праектах у іншыя лакацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!2

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!2

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць