Свет44

Лукашэнка прагназуе вялікія праблемы ў Крыме ў зімовы перыяд

«Я не веру ў тое, што Расея хоча яшчэ адхапіць Усходнюю Украіну, хоць некаторым гэта здаецца рэальным, тым больш што ў Украіны няма практычна моцнай арміі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ.

«Што будзе далей у Крыме, пытанне важнейшае. Не ўсё так адназначна, як гэта малююць. Напярэдадні зімы там будзе яшчэ больш складана, бо Крым адрэзаны ад камунікацый. Цяжка будзе яго забяспечыць», — сказаў кіраўнік Беларусі.

У той жа час Лукашэнка лічыць, што Расія будзе імкнуцца выканаць усе свае абавязацельствы перад Крымам і Севастопалем.

«Палітыкі не могуць страціць сваё аблічча, але для Расіі гэтая ноша будзе вельмі складанай», — працягваў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым падзеі ва Украіне Лукашэнка гаварыў амаль гадзіну.

Лукашэнка адзначыў, што нянавісць да Расіі ва Украіне пачала накаплівацца пасля таго, як Расія пачала накручваць цэны на газ.

Ён асудзіў парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны насуперак Будапешцкаму мемарандуму. 

«Недапушчальна, калі нейкая дзяржава парушае тую тэрытарыяльную цэласнасць, якая была гарантаваная, і адымае частку тэрыторыі ў той ці іншай дзяржавы. Таму калі ўчыстую казаць, што нейкая дзяржава адняла частку тэрыторыі ў іншай дзяржавы, гэта няправільна».

Ён таксама заклікаў бакі канфлікту спыніць ваенныя дзеянні.

Аляксандр Лукашэнка ўсклаў віну за падзеі ва Украіне на Віктара Януковіча. «Пры Віктару Фёдаравічу Януковічу была створана такая сістэма кіравання краінай… Не хацелася б яе характарызаваць, але тое, што я ведаю, такая сістэма пабораў, хабараў і карупцыі, якая была проста нясцерпная для народу», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама падкрэсліў, што лічыць абсурдам развагі некаторых палітыкаў аб тым, што Расія можа паспрабаваць захапіць і частку тэрыторыі Беларусі. «І не думайце, што я тут баюся, як некаторыя ў Расіі! Асабліва ў нас, апазіцыя, нацмены нашы, нацыяналісты мяне палохаюць: сёння Украіна, заўтра Беларусь, а паслязаўтра Казахстан, ці наадварот. Я не дапускаю, каб Беларусь там у нейкай чарговасці стала чарговай дзяржавай, у якой Расія з нейкіх прычынаў забярэ частку тэрыторыі ці ўсю Беларусь», — сказаў Лукашэнка.

«Я кажу, Уладзімір Уладзіміравіч, вы не перажывайце. Гэта вы, кажу, павінны напрагацца. Частка смаленскіх, бранскіх або пскоўскіх зямель некалі належалі Беларусі, таму давядзецца падзяліцца», — жартаўліва расказаў Лукашэнка. 

Каментары4

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць