Улада99

Еўрапейскі аналітык: Мінск вельмі ўдала лавіраваў у часе ўкраінскага крызісу

«Для Беларусі незалежная Україна нават больш патрэбная, чым для Польшчы, — мяркуе Войцех Кананчук, аналітык польскага Асяродку ўсходніх даследаванняў. – Беларусь патрабуе Украіны як процівагу для Расіі. У выпадку пападання Украіны ў расійскую зону ўплыву Беларусь застанецца адзін на адзін з Масквой».

Гэтае меркаванне аналітык выказаў на дыскусіі «Украінскія падзеі праз прызму Беларусі», што прайшла 9 чэрвеня ў Бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта.

У дыскусіі ўзялі ўдзел таксама палітолагі Анаіс Марэн і Рыгор Астапеня, кіраўнік Case-Беларусь Серж Наўродскі. Вёў дыскусію журналіст Андрэй Пачобут.

Войцех Кананчук адзначыў вялікую занепакоенасць Беларусі і Казахстана — найбліжэйшых саюзнікаў Расіі. Абедзве краіны зрабілі двухсэнсоўныя заявы адносна ўкраінскіх падзей і зрабілі некаторыя захады, скіраваныя на тое, каб абмежаваць магчымасці ўмяшання ў справы Беларусі з боку Расіі.

Кананчук адзначыў, што на Захадзе няма адназначнай ацэнкі, ці беларуская армія незалежная, ці яна дэ-факта стала часткай расійскай. І гэта робіць немагчымым прагноз таго, як бы Беларусь рэагавала ў выпадку спробы Расіі далучыць Беларусь сілай.

Анаіс Марэн, якая раней працавала ў Фінскім інстытуце міжнародных адносін, а цяпер жыве ў Польшчы, лічыць, што Мінск вельмі ўдала лавіраваў у часе ўкраінскага крызісу, каб захаваць у цэлым нейтралітэт. На думку Марэн, Беларусі ўдалося не справакаваць Расіі, але адначасова прадэманстраваць Украіне добрасуседства.

Але, лічыць Марэн, гэта ўсяго толькі тактычная перамога, а стратэгічныя перспектывы нашай краіны невясёлыя.

На думку Марэн, Беларусь сама завяла сябе ў такую сітуацыю — і палітычна, і эканамічна, калі ёй вельмі цяжка супраціўляцца намаганням Расіі далучыць яе ў якасці суб’екта. А такія намаганні будуць, упэўненая яна, пытанне толькі, калі. Для Беларусі ў Крамлі рыхтуецца не крымскі і не данецкі, а асаблівы сцэнар.

Скептыцызм што да перспектываў Беларусі выказаў і мадэратар Андрэй Пачобут. Ён адзначыў, што новы прарасійскі, прасавецкі трэнд захапіў і моладзь у Беларусі, і няясна, калі гэтая хваля зменіцца.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць