Вайна22

На вайне супраць Украіны загінуў былы памочнік Жырыноўскага. Яго прозвішча стала мемам

На вайне супраць Украіны загінуў былы памочнік памерлага лідара ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага Аляксандр Сафонаў, паведамляе The Insider. 

Аляксандр Сафонаў

Пра смерць Сафонава паведаміў былы дэпутат Дзярждумы ад ЛДПР Васілій Уласаў. Паводле яго слоў, Сафонаў загінуў 28 жніўня. Яму было 35 гадоў.

Уласаў расказаў, што Сафонаў падпісаў кантракт і адправіўся ваяваць ва Украіну. Паводле яго інфармацыі, ён удзельнічаў у вайне каля чатырох гадоў.

Аляксандр Сафонаў стаў вядомы дзякуючы відэа 2014 года, у якім Жырыноўскі ў аптэцы звярнуўся да яго са знакамітай фразай «Сафонаў, аплаціць!» Пасля гэтая рэпліка стала ў Расіі папулярным мемам у сацыяльных сетках.

Уладзімір Жырыноўскі памёр 6 красавіка 2022 года ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі. У канцы 2021 года, яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, Жырыноўскі публічна заклікаў да бамбавання ўкраінскіх гарадоў і заяўляў пра магчымасць пачатку вайны.

Каментары2

  • %
    01.09.2026
    Ну вось Сафонаў, ты за ўсе заплаціў, дарэшты
  • Вернер Зіґлер
    01.09.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць