Вайна88

Беларус не атрымае $40 тысяч за сына, які загінуў на фронце. Былая жонка і ўнучка аказаліся спрытнейшымі

Аляксандр Якубоўскі даўно кінуў сям'ю, а як сталі раздаваць грабавыя, то запісаўся ў чаргу. Маўляў, аліменты ж плаціў — дык хай і яму нешта перападзе.

Аляксей Якубоўскі

Жыхар пасёлка Савінскі Архангельскай вобласці Аляксей Якубоўскі загінуў на фронце 27 сакавіка 2024 года. У некралогу напісалі, што яго рашэнне пайсці на фронт было асэнсаваным, хоць у базе загінулых пазначана, што Якубоўскага забралі на вайну з-за кратаў. Зрэшты, адно другому можа і не супярэчыць — можа, ён асэнсавана вырашыў не сядзець у турме, а пайсці забіваць.

На момант смерці Якубоўскаму было 29 гадоў. У яго засталася дачка Ксенія.

Дзяўчынка яшчэ замалая, каб удзельнічаць у бойцы за татавы грабавыя, але нехта ў судзе прадстаўляў і яе інтарэсы.

А ваявалі на адным баку той самы прадстаўнік дачкі і Валянціна Краўчанка (гэта маці загінулага). З другога — грамадзянін Беларусі Аляксандр Якубоўскі, бацька загінулага.

Бацька хацеў атрымаць сваю траціну ад магільных $115 тысяч, але астатнія спрабавалі адсунуць яго ад стала. 

Перадгісторыя такая. Аляксандр Якубоўскі і Валяніна Краўчанка былі ў шлюбе, у іх нарадзілася двое сыноў. Калі малодшы сын быў яшчэ дзіцем, бацька пакінуў сям'ю і пераехаў на пастаяннае жыхарства ў Беларусь. Афіцыйна развяліся значна пазней. Аляксандр ніякага ўдзелу ў выхаванні і жыцці сыноў не браў: не сустракаўся з імі, не цікавіўся іх здароўем і адукацыяй. Гэта пацвердзілі ў судзе старэйшы сын Уладзімір і суседка сям'і. Абое засведчылі, што бацька сам пазбягаў сустрэч з дзецьмі, нават калі жыў непадалёк ад іх.

Сам Аляксандр у судзе настойваў, што гэта былая жонка перашкаджала яму бачыцца з сынам. А галоўным аргументам на карысць свайго бацькоўства лічыў тое, што запазычанасці па аліментах у яго не было.

Але суд вырашыў што гэта няважна — маўляў, грабавыя плацяць не абавязкова біялагічным бацькам, а каб «падзякаваць ад імя дзяржавы менавіта тым, хто рэальна выхаваў абаронцу Айчыны».

Так што Аляксандр Якубоўскі застаўся з ні чым. $115 тысяч падзялілі між сабой маці вайскоўца і ягоная дачка.

Каментары8

  • Ёсік
    25.08.2026
    Пакуль расейцы не пачуюць, што айчыну бароняць дома, а не за тысячы кілометраў у іншай краіне, дасюль будзе вайна. Рыхтуйцеся, крываротыя, апасьля Пакравоў паедзеце бараніць с.аку хохліка крамлёўскага.
  • Rampapam
    25.08.2026
    Лох сын, лох і бацька
  • з вязніц
    25.08.2026
    Беларус, Як Беларускі нацыяналіст - не згодны з вамі, імерыя д'ябла заўсёды вядзе джыхады каланіяльнымі суб'ектамі, ў гэтым выпадку рабамі з вязніц . Сумна за Беларусаў хлопцаў хто застаецца ў масковіі сёння, небяспечна гэта

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі2

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу37

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам9

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі2

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць