Яму было 74 гады.

Японскі пісьменнік Ру Муракамі памёр 17 кастрычніка ва ўзросце 74 гадоў.
Руноскэ (Ру) Муракамі нарадзіўся 19 лютага 1952 года ў сям’і мастака.
У 1976 годзе дэбютаваў з раманам «Усе адценні блакітнага», у якім апісваецца штодзённае жыццё падлеткаў-маргіналаў, поўнае сэксу і наркотыкаў. Раман стаў сенсацыяй: яго наклад перавысіў мільён асобнікаў, а малады аўтар, які яшчэ не скончыў навучанне ва ўніверсітэце, стаў лаўрэатам прэміі Акутагавы.
Таксама вядомы раманамі «Дзеці з камеры захоўвання» і «Міса-суп». Зняў некалькі фільмаў.
Дарэчы, «Усе адценні блакітнага» і «Дзеці з камеры захоўвання» забароненыя ў Беларусі.
Некаторыя крытыкі цанілі творчасць Ру Муракамі вышэй за талент іншага пісьменніка — Харукі Муракамі.
Каментары