Грамадства44

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Яўгенія, жонка былога добраахвотніка Васіля Верамейчыка, расказала «Нашай Ніве» пра цяжкі стан яго здароўя. Праз сур'ёзныя праблемы з сэрцам палітвязня ўжо дадалі ў гуманітарныя спісы.

Праблемы ў Васіля пачаліся, яшчэ калі ён знаходзіўся ў СІЗА. Тады Верамейчык скардзіўся на сімптомы, што ўказваюць на праблемы з сэрцам: боль у грудзях, дыхавіца, галавакружэнне, ацёкі рук і ног. Медыцынскай дапамогі ў СІЗА яму не аказалі.

У 2025 годзе Верамейчыку прысудзілі 13 гадоў калоніі і павезлі адбываць той тэрмін у шклоўскую калонію №17. Там Васілю нарэшце зрабілі абследаванне — узялі аналізы і правялі УГД сэрца. Дакладных вынікаў сям'я мужчыны не ведае, але пасля таго абследавання Верамейчыку прызначылі кропельніцы і выпісалі ажно чатыры моцныя прэпараты: аспікард, клопідагрэл, аторвастатын і метапралол.

Яўгенія падзялілася заключэннем незалежнага доктара на аснове інфармацыі пра стан Васіля:

«Ёсць прыкметы сур’ёзнага сардэчна-сасудзістага захворвання, верагодна, ішэмічнай прыроды, з высокай рызыкай трамбатычных ускладненняў. Прызначаная тэрапія (антыагрэганты, бета-блакатары, статыны) характэрная для пацыентаў пасля інфаркту міякарда або з высокай рызыкай яго развіцця. Стан патрабуе пастаяннага медыцынскага назірання і можа горшаць ва ўмовах ізаляцыі».

Сітуацыю ўскладняе тое, што ў Верамейчыка спадчынная схільнасць да сардэчна-сасудзістых хваробаў. У яго блізкіх сваякоў былі выпадкі інфарктаў і цяжкіх аперацый.

Яшчэ адной прыкметай стану Васіля яго родныя лічаць тое, што Верамейчыка ў калоніі доўгі час не адпраўлялі ў ШІЗА, хаця туды часта трапляюць палітвязні і з менш цяжкімі артыкуламі. Адміністрацыя калоніі ўдакладняла, што Васіль пазбягаў ШІЗА праз ягоныя праблемы з сэрцам.

Вясной 2026‑га ўсё змянілася — родныя Верамейчыка бачаць па абмежаваннях у камунікацыі і іншых прыкметах, што палітвязня ўжо некалькі разоў адпраўлялі ў ШІЗА. Яго таксама пазбавілі тэлефанаванняў, прадуктовых і медыцынскіх перадач.

Паводле слоў Яўгеніі, у пачатку чэрвеня Васіля мусілі перавесці ў бальніцу пры мінскім СІЗА-1, каб зрабіць яму аперацыю на сэрцы. Але замест гэтага палітвязня кінулі ў ШІЗА, а потым і ўвогуле ў ПКТ.

Там Васіль будзе яшчэ больш ізаляваны ад медычнай дапамогі, у тым ліку экстраннай. Цяжкія ўмовы ў ПКТ — тое ж ШІЗА, толькі з невялікімі паслабленнямі — небяспечныя тым, што яго сэрца, якое і так працуе на мяжы, будзе пад яшчэ большай рызыкай.

Паводле Яўгеніі, Васіля Верамейчыка дадалі ў гуманітарны спіс палітвязняў з сур'ёзнымі праблемамі са здароўем, што патрабуюць як мага хутчэйшага вызвалення.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Ыван
    25.06.2026
    Напомните, а чего он не дождался решения по защите в Польше?
  • Та ну?
    25.06.2026
    Крынж , а можа на сумленнi дзятла Кабанчука a.k.a. ахерэннага ваякi?
  • Крынж
    26.06.2026
    Та ну?,
    Раскажыце тады калі ласка падрабязней пра Кабанчука. Як ен спрычыніўся да арышту Васіля Верамейчыка?

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі12

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі27

Пяць тысяч амерыканскіх вайскоўцаў правялі 250 дзён у моры, а цяпер высадзяцца ў Тайландзе. Установы для дарослых рыхтуюцца8

Лоеўскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» тыкток праўладнага блогера2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі12

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць