Грамадства4040

«Прыгажун. Яшчэ больш стаў падобны да прынца». У тыкток нагналі ботаў, якія расхвальваюць прыгажосць Мікалая Лукашэнкі

Нагодай стала яго аблысенне.

Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov

Пад ролік у тыктоку, дзе расказваецца аб зменах у выглядзе Мікалая Лукашэнкі пасля яго з’яўлення на публіцы 9 Мая, прыйшлі боты. 

Яны атрымалі заданне пісаць, што Коля «прыгожы».

Боты ў каментарах заўзята запэўніваюць, што, лысеючы, «Мікалай стаў яшчэ больш мужным і прывабным», і рэкамендуюць крытыкам «задушыцца ад зайздрасці».

«Мужчыну гэта не псуе, а Мікалай вельмі цікавы і, галоўнае, разумны. Здароўя яму, сіл, шчасця і добрага кахання», — пішуць боты.

Мікалая боты называюць «нашым беларускім прынцам». Яны сцвярджаюць, што з новай прычоскай ён «яшчэ больш стаў падобны да прынца, прыгажосці не зацьміш…»

Нехта з карыстальнікаў нават праводзіць паралелі з брытанскай манархіяй: «Прынц Уільям таксама аблысеў, але гэта ніколькі не пазбавіла яго абаяльнасці», «Прынц Вялікабрытаніі такі самы. Што яму замінае хутка стаць каралём?»

«І нічога страшнага. Прыгожы, разумны, добры малады хлопец!!!!!!!! Не прыдумвайце ўсялякай лухты», «Такой лухце такое значэнне надалі», — заўважаюць «абаронцы» ў каментарах.

Таксама актыўна прасоўваецца думка пра сувязь лысіны і разумовых здольнасцяў: «Значыць, не толькі прыгожы, але яшчэ і разумны».

«Каб большай праблемы не было! Вы нічога не разумееце, гэта значыць — вельмі разумны», «Лысее — значыць, робіцца яшчэ разумнейшы. Усё роўна прыгожы, разумны хлопец», «Ну і што? Толькі разумнейшы робіцца!!!»

Не абышлося і без традыцыйнай для такіх выпадкаў заўвагі: «Зайздросціце моўчкі».

Боты настойліва рэкамендуюць «не зайздросціць, а працаваць над сабой» і пакінуць у спакоі «цудоўнага хлопца», які «вельмі выхаваны і адукаваны».

«Якім бы ён ні быў, заўсёды будзе прыгажунчыкам і разумным!!!», «Ён быў і застаўся прыгожым хлопчыкам, на зайздрасць ворагам», — сцвярджаюць боты.

Боты ўпэўненыя, што нават без валасоў Мікалай застанецца прыгажуном і не перастане падабацца публіцы.

Акрамя таго, маштабна прасоўваецца тэзіс, што Мікалай лёгка зможа зрабіць перасадку валасоў ці нарасціць іх.

«А цяпер гэта не праблема, цяпер нарошчваюць валасы, і ніхто не здагадаецца, што ў чалавека ёсць нейкія нюансы. Тым больш у ягоным выпадку — гэта толькі пстрык пальцамі, і ў яго будзе шыкоўная прычоска. Так што не перажывайце за яго выгляд. Галоўнае ў іншым, а ён будзе добрай зменай нашаму Бацьку. Валасы — гэта не праблема, галоўнае ў іншым, і ён прыгажун, наш беларускі прынц Мікалай», — запэўнівае адзін з ботаў.

«Чытаю каменты і разумею: цэлы аддзел працуе», — трапна заўважае адзін з рэальных карыстальнікаў. Яго жарт сабраў больш за 200 лайкаў.

Каментары40

  • Абу
    13.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Праект Кастытуцыі
    13.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Такая правда
    13.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць