Грамадства99

Былы дырэктар Ліцэя БДУ расказаў, як Коля Лукашэнка нечакана яму дапамог

У новым выпуску ТОКу Ігар Варакса, які ў 2019‑-2021 гадах быў дырэктарам Ліцэя БДУ, расказаў, як факт паступлення малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі дазволіў вырашыць адну праблему.

«Не самая прыемная справа ў дырэктарскай рабоце — займацца ўступнай кампаніяй», — заўважае Ігар Варакса і тлумачыць, што акрамя вялікага аб'ёму працы, звязанага з падрыхтоўкай уступных іспытаў і праверкай вынікаў, дырэктар знаходзіцца пад ціскам розных просьбітаў. Аб такой практыцы, па словах Вараксы, яго папярэджваў былы дырэктар Ліцэя Генадзь Пальчык.

«І сапраўды пайшлі. Было так дзіўна. Розныя людзі», — заўважае Варакса. «Я не ведаю, што было дагэтуль. (…) Але ў 2020 годзе тое, што мне моцна дапамагло, — што акурат Мікалай Лукашэнка захацеў паступаць у Ліцэй».

На пытанне, чым канкрэтна гэта дапамагло, былы дырэктар Ліцэя БДУ адказаў:

«Была такая думка, раз ён падаў дакументы, мы, напэўна, будзем самі яго неяк прасоўваць. Карацей, да мяне ніхто не звяртаўся з Адміністрацыі [Лукашэнкі]. Ніхто.

А калі хтосьці прыходзіў і пачынаў: «Ну, вось тут трэба, можа, дапамагчы…» — я кажу: «Ведаеце, Мікалай Лукашэнка паступае ў Ліцэй БДУ ў гэтым годзе. Вы, напэўна, чулі. Дык вось, за яго ніхто не просіць. А вы хочаце, каб за ваша дзіця мы штосьці рабілі? Калі сын прэзідэнта паступае сам, а вы хочаце, каб вашаму дапамаглі?»

Гэта была проста бомба. Усе: «Ну, окей». І ўсё, пайшоў».

@tokbelarus Як Коля Лукашэнка дапамог дырэктару Ліцэя БДУ — У новым выпуску ТОК пра гэта расказвае Ігар Варакса #беларусь #минсксейчас #лицейбгу #бгу #колялукашенко ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Па словах Вараксы, такіх прасіцеляў, якія звярталіся непасрэдна да яго, было 5‑10 чалавек. І на ўсіх дзейнічала яго дзяжурная фраза пра Колю Лукашэнку.

«Гэта была выдатная рэч. Я вельмі ўдзячны Мікалаю, што ён у тым годзе паступаў».

Нагадаем, што ў чэрвені 2020 года стала вядома, што Коля Лукашэнка паступіў у Ліцэй БДУ. Ён абраў біялагічны профіль, конкурс на які складаў 6,5 чалавека на месца. Аднак пасля пратэстаў лета 2020‑га яго дакументы забралі, ён пайшоў у 10‑ты клас прыватнай школы, заснавальніцай якой з'яўлялася яго маці — Ірына Абельская. 

Каментары9

  • Ё
    19.10.2025
    Няма веры. Упэўнены, што дырэктар добра разумеў, што прыняць Коленьку трэба аўтамам, інакш секір башка. Упэўнены, што непрыняцце Коленькі нават не разглядалася дырэктарам. Журналістка мусіла паглыбіцца ў гэтае пытанне, а не пасміхацца і замілоўвацца.
  • Ша
    19.10.2025
    Адмазка з Мікалаем каб не дапамагаць была ў 2020, а да 20га значыць дапамагаў іншым паступаць, ці як?
  • Я
    19.10.2025
    Калі б Коля не паступіў, ты б згубіў працу!

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі28

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску стаяла гіганцкая чарга па бясплатныя бліны4

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?10

У Беларусі сталі дзейнічаць ліміты на мабільны інтэрнэт

«Пуцін ужо пачаў Трэцюю сусветную». Зяленскі пра перамір'е, выбары і саступкі Расіі4

«Яндэкс Браўзер» аналізуе нават асабістыя паведамленні. Вось якія звесткі збіраюць браўзеры і чаму гэта важна7

Дактары раяць не захапляцца частым выкарыстаннем бервушаў1

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына25

У Мексіцы вайскоўцы забілі галоўнага наркабарона. У адказ яго хаўруснікі паляць самалёты і аўтобусы6

Расійская амбасада ў Карэі вывесіла банер «Победа будет за нами»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі28

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць