Свет

Гарбаты кіт Цімі жывы і нарэшце кіруецца ў Паўночнае мора. Аперацыя па яго выратаванні цягнулася два месяцы

За кранальнай гісторыяй Цімі сачыла ўся Германія і не толькі.

Фота: Philip Dulian/AP

Жывёлінку транспартуюць на баржы з буксірам Fortuna B і суправаджальным суднам Robin Hood. Гэтая калона павінна абысці паўночную ўскраіну Даніі, прайсці праз праліў у Паўночнае мора і выпусціць кіта там. Як адзначаюць нямецкія СМІ, Цімі дыхае, рэгулярна выпускаючы фантаны, і знаходзіцца пад наглядам ветэрынараў, піша DW Belarus.

12‑метровага кіта ўдалося змясціць на баржу вечарам 28 красавіка сіламі прыватнай выратавальнай ініцыятывы. Дапаможнікі завялі жывёлу ў выкапаны канал і зафіксавалі рамянямі на баржы. Падчас транспарціроўкі Цімі знаходзіцца ў плавучым доку, дзе ён ляжыць на ложы з пяску і можа рухацца, але сеткі не даюць яму пакінуць гэтую тэрыторыю.

Гарбаты кіт з пачатку сакавіка знаходзіцца ў Балтыйскім моры, куды такія кіты звычайна не заплываюць. Ён некалькі разоў засядаў на мелкаводдзі, а амаль увесь красавік правёў недалёка ад вострава Пёль.

За гісторыяй Цімі сачыла ўся Германія і не толькі. На кіта ўсталююць GPS-датчык, каб не згубіць яго зноў, калі ён вернецца ў адкрытае мора.

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць