Грамадства3131

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША падчас выступу ў Інстытуце Маккейна расказаў, што размаўляў з Лукашэнкам наконт яго адмовы прыехаць на пасяджэнне Рады міру, піша Reform.news.

«Ён хоча зняцця санкцый, але таксама ён хоча быць значным гульцом. Ён знаходзіцца ва ўладзе ўжо 30 гадоў, больш за 30, і, думаю, ён хоча быць сусветным гульцом. Таму мы пра гэта размаўлялі. Яго запрасілі на Раду міру. Ён не прыехаў. У нас была размова на гэты конт.

Вось як я яму гэта растлумачыў. Я сказаў: «Я не ведаю, як уладкавана старэйшая школа ў вашай краіне, але ў нас гэта выглядае так. Ты прыходзіш на абед, і там ёсць стол добрых хлопцаў. І добрыя хлопцы сядзяць там, ядуць, і ўсе хочуць сядзець за гэтым сталом добрых хлопцаў.

А ёсць стол няўдачнікаў — і вось там ты і знаходзішся. Ты там разам з Кубай. Ты там разам з Іранам, ты там разам з Венесуэлай і іншымі. Пуціна там няма, бо яго ўвогуле не запрасілі ў школу», — сказаў спецпасланнік Трампа.

«Нядаўна я сказаў, што калі хочаш сядзець за сталом добрых хлопцаў, трэба пачаць паводзіць сябе як нармальная краіна. Нельга рабіць тое, што ты робіш цяпер. Нельга запускаць шары, трымаць у сваёй краіне грузавікі. Усе гэтым незадаволены», — перадае Коул сваю размову з Лукашэнкам.

Коўл заявіў, што Лукашэнка становіцца бліжэй да «стала добрых хлопцаў», але яму яшчэ далёка да яго. Ён лічыць, што Лукашэнка вельмі спалохаўся дзеянняў ЗША ў Венесуэле і Іране.

«Тыдні паўтара таму я сказаў яму: «Слухай, ты цяпер адзіны, хто застаўся за сталом дрэнных хлопцаў, таму табе лепш быць асцярожным. І я сапраўды думаю, што тое, што мы зрабілі ў Венесуэле і тое, што мы робім у Іране, моцна яго напалохала», — лічыць Коўл.

Каментары31

  • ўсходні Туркістан - усё кіраўніцтва, Вагнэр тое самае, 1979 - Прэзідэнт Афганістана
    25.03.2026
    "Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты"

    спадар Коўл ведае гісторыю, крамлёўскія палітычныя забойствы: ўсходні Туркістан - усё кіраўніцтва, Вагнэр тое самае, 1979 - Прэзідэнт Афганістана, etc. і з усімі ахвярамі, ў крамлёўскіх ліхадзеяў былі добрыя адносіны
  • Путя - хороший мальчик
    25.03.2026
    Обрезанный и послушный
  • Хех
    25.03.2026
    Цікава, што яны ўвогуле не пасадзілі Пуціна за ніякі стол.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць