Свет1212

ЦАХАЛ пацвердзіў, што загінула 70 тысяч жыхароў Газы. Гэта ў 50 разоў больш, чым ад рук ХАМАСа ў дзень атакі на Ізраіль

ЦАХАЛ у сераду ўпершыню пацвердзіў, што каля 70 000 жыхароў Газы былі забітыя падчас вайны Ізраіля з ХАМАС. Пры гэтым армія Ізраіля аспрэчвае працэнт гібелі цывільнага насельніцтва, які прыводзіць ААН.

Фота: Abed Rahim Khatib / Anadolu via Getty Images

ЦАХАЛ упершыню пацвердзіў, што каля 70 000 жыхароў Газы былі забітыя падчас вайны паміж Ізраілем і ХАМАС, адначасова Ізраіль аспрэчвае адсотак загінулых сярод грамадзянскага насельніцтва, заяўленых ААН, і сцвярджае, што ні адзін здаровы чалавек не памёр ад голаду, піша Jerusalem Post.

У той час як розныя міжнародныя групы сцвярджалі, што пераважная большасць загінулых былі грамадзянскімі асобамі, ЦАХАЛ аспрэчвае гэтую колькасць і заяўляе, што каля 25 000 чалавек былі тэрарыстамі ХАМАС.

Акрамя таго, ЦАХАЛ прадставіў доказы таго, што да пачатку 2024 года — перыяду, калі ХАМАС штодня запускаў буйныя ракетныя залпы — каля 13% іх ракет далі асечкі, што прывяло да гібелі многіх палестынцаў.

Таксама былі выпадкі, калі ХАМАС караў смерцю палесцінцаў, якіх лічыў палітычнымі апанентамі, або цывільных асоб, якім спрабаваў перашкодзіць пакінуць раёны, што падлягалі эвакуацыі па патрабаванні ЦАХАЛ. 

7 кастрычніка 2023 года ХАМАС здзейсніў маштабны напад на Ізраіль: узброеныя групы прарвалі мяжу з сектара Газа і атакавалі вайсковыя аб’екты, гарады і кібуцы на поўдні краіны. У выніку загінулі каля 1 200 чалавек у Ізраілі, а прыкладна 250 былі выкрадзеныя і вывезеныя ў Газу як закладнікі, што стала трыгерам для пачатку вайны Ізраіля супраць ХАМАСа ў Газе.

Каментары12

  • бабруйчанін
    29.01.2026
    У рэшце рэшт даведаемся дэталі інфу аб " 7 кастрычніка"?
    Чаму ? Як ? Дэталі ? ..
    Ці ўсіх сведкаў з боку хамас кіраўніцтва ліквідавалі каб ні сведчылі..
    Два гады німа адказу і ўсё больш пытанняў да Нетаньяхі масада шабака цахала і ўсё ні на карысць..
  • тобок
    29.01.2026
    З аднаго боку хамас тых газян нішчыць
    З другога - Нетаніяху.
    Амаль хаўрус у іх.
  • Протриглаз
    29.01.2026
    Исламский джихад специально запускал неисправные ракеты, которые падали на жилые кварталы, чтобы кричать на весь мир, что их убивают кровавые сионисты.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць