Меркаванні3838

Фядута — Калеснікавай: Машанька, ці вярніцеся на Месяц, ці не вучыце жыць тых, хто стаміўся набіваць гузы ад чарговага наступання на граблі

Заява Марыі Калеснікавай аб неабходнасці дыялогу паміж Еўропай і Мінскам выклікала хвалю крытыкі. Былы палітвязень, палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута нагадвае: гандаль палітвязнямі — гэта не бізнэс-стратэгія, а цынічны механізм, які рэжым выкарыстоўвае дзесяцігоддзямі.

Аляксандр Фядута. Фота: LookByMedia

Калі ў чалавека псіхалогія бізнэсмена, ён зыходзіць з меркаванняў выгады (калі, зразумела, пры гэтым ён перастае быць чалавекам, але атрымлівае ў свае рукі ўсе механізмы, якія дазваляюць аднаасобна кантраляваць рынак).

Дональд Трамп бліскуча гандлюе санкцыямі. Ён кантралюе рынак санкцый амаль ва ўсім свеце; дакладней, ён мае на руках блакавальны пакет рынку санкцый, а таму паспяхова іх выкарыстоўвае.

Зараз Еўропе прапануюць уступіць у перамовы з чалавекам, які стоадсоткава кантралюе рынак рэпрэсій у Беларусі.

Разумна — з пункту гледжання таго, хто прапануе, хто зваліўся з Месяца і не памятае ўсіх папярэдніх спроб падобнага гандлю.

Калі чалавек кантралюе рынак стоадсоткава, ён заклапочаны толькі тым, каб у яго пастаянна быў у наяўнасці тавар, які карыстаецца попытам.

У нашым выпадку гандаль ішоў з зайздроснай рэгулярнасцю. І нават аб чымсьці дамаўляліся (нябожчык Уладзімір Макей, як вядома, быў майстрам «дагаварнякоў» такога кшталту). Але праходзіла некалькі гадоў, і рэпрэсіі аднаўляліся па нарастаючай.

Таму што за жывы тавар можна было выцыганіць нейкія саступкі. А механізм рэпрэсій кантраляваўся па-ранейшаму аднаасобна.

Машанька, або вярніцеся на Месяц, або не вучыце жыць тых, хто, падобна еўрапейцам, стаміўся набіваць гузы ад чарговага «наступання на граблі». А то мне Вас шкада становіцца.

Каментары38

  • паглядзі лекцыю прафесара Эвы Томпсан
    19.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Джупітар
    19.01.2026
    А мне чамусьці шкода і Машаньку і Фядуту, які некага спрабуе вучыць жыць заклікамі не вучыць жыць. І месца на Месяцы, мне здаецца, ім абодвум забукана.
  • Яна так нічога і не зразумела
    19.01.2026
    Аналізуя як матэрыялы з Калеснікавай 2020г, так і сёння, складваецца ўражанне, што яна абсалютна не разумее, што такое лукашыская Беларусь. Яна не ведае сутнасці рэжыму, гісторыі супраціву лукашызму 1994, мінулых спроб давоміцца, ролі крамля ў гэтым, фактара вайны.
    Яна як і раней думае, што дастаткова проста быць за ўсё добрае супраць усяго дрэннага. Напэўна і пашпарт рвала тады, бо думала, што маршы па нядзелях нанеслі смяротную рану рэжыму.

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры5

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Цырымонія ўскладання кветак да Кургана Славы прайшла без Лукашэнкі15

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей22

34‑гадовы мужчына на BMW жорстка ўляцеў у два аўто — кіроўцаў раскідала ВІДЭА3

Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам8

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet22

Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі5

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка5

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры5

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць