Грамадства8585

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

У першым пасля вызвалення інтэрв'ю Марыя Калеснікава заклікала еўрапейскіх лідараў шукаць збліжэння з Аляксандрам Лукашэнкам.

Марыя Калеснікава і прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, 15 студзеня 2026. Фота Photo by Soeren Stache/picture alliance via Getty Images

«Чым большай будзе ізаляцыя Беларусі ад Еўропы, тым больш яна будзе вымушана збліжацца з Расіяй, — сказала яна FT падчас інтэрв'ю ў Берліне. — Гэта робіць Беларусь менш бяспечнай і менш прадказальнай для Еўропы».

Калеснікаву спыталі пра парваны пашпарт, калі яна выскачыла з машыны на мяжы і пайшла назад у бок Мінска. Яе чакаў 11‑гадовы турэмны тэрмін. 

«Цяпер я разумею, што гэта быў нейкі кінематаграфічны момант, — адказала яна з усмешкай. — Але гэта не было імпульсіўна. Задоўга да гэтага я вырашыла, што палітык павінен дзяліць лёс свайго народа — і не толькі ў хвіліны ўздыму».

Калеснікава кажа, што «надзвычай удзячная [прэзідэнту ЗША] Дональду Трампу, украінскаму боку і іншым удзельнікам вызвалення».

«Але як чалавек з еўрапейскім менталітэтам, я не разумею, чаму Еўропа не пачала размаўляць з Лукашэнкам раней за ЗША, — сказала Калеснікава. — Відавочна, што Германія, напрыклад, мае значна больш сувязяў з Беларуссю, чым Штаты».

Яе аргументацыя ідзе ўразрэз з падыходам Еўропы, які палягае ў падтрымцы сувязяў з беларускімі дэмакратычнымі сіламі ў выгнанні, мінімізацыі кантактаў з рэжымам і захаванні эканамічных санкцый на экспарт, забароне на палёты і больш жорсткіх візавых правілах, заўважае выданне. 

Абмежаванні ў дачыненні да Беларусі сталі моцным ударам для «высокаеўрапеізаваных» беларусаў, сказала Калеснікава: «Краіна калісьці была лідарам па колькасці выдадзеных шэнгенскіх віз ЕС».

Еўропа павінна рабіць наадварот, лічыць Калеснікава.

«Лукашэнка — прагматычны чалавек. Ён разумее мову бізнесу. Калі ён гатовы на гуманітарныя крокі ў адказ на змякчэнне санкцый, уключаючы вызваленне зняволеных і допуск незалежных СМІ і НДА ў Беларусь, гэта трэба абмяркоўваць».

Прасоўванне такога дыялогу — асабліва накіраванага на вызваленне іншых палітвязняў і прадухіленне далейшых рэпрэсій — цяпер з’яўляецца яе фокусам:

«Думаю, ясна, што я не сыходжу з палітыкі».

«Аднойчы рэжым зменіцца, — сказала яна. — І да гэтага моманту там не павінна быць выпаленай зямлі. Мы павінны рыхтаваць глебу».

Калеснікава сказала, што яе зняволенне было «цяжкім», але яна не хоча абмяркоўваць жахлівыя ўмовы.

«Усе і так ведаюць, што такое беларускія турмы. Каму гэта дапаможа?»

Яна расказала, што ў адзіночнай камеры яна «траціла па дзве гадзіны ў дзень на ёгу і практыкаванні — гэта быў час для медытацыі», прачытала «700 кніг з турэмнай бібліятэкі і напісала яшчэ дзве» (хоць яе нататкі так і не вярнулі), і нават «змагла сесці на шпагат».

Часам ёй дазвалялі слухаць дзяржаўнае радыё. «Я танчыла, я радавалася жыццю. Калі я раптам чула Стынга ці Адэль, я была такая шчаслівая: цывілізацыя існуе, вось яна. Гэта рэальна. А сцены, турма — гэта проста дэкарацыі».

Пасля вызвалення яна таксама плануе вярнуцца да працы ў сферы культуры.

«Я чалавек мастацтва, уся сусветная культура ўнутры мяне. У гэта цяжка паверыць, але ў турме я адчувала сябе абсалютна вольным чалавекам».

Апытанка

Каментары85

  • Глузды
    19.01.2026
    Можа таму, што супраць Еўропы ідзе гібрыдная вайна? Якое тут збліжэнне. Зрэшты, маглі зблізіцца, ніякіх санкцый, і сядзе лі б вы свае 10 год пад адзінадушнае спачуванне ЕС
  • продолжайте в том же духе
    19.01.2026
    Так, Святой Поздняк, вчерась, выкатил предъявы не той ?
    Колесникова в Германии, Тихоновская будет в Польше.
    Хотя, за снятие санкции с скотного двора лукашенко ратует не только Святой Поздняк, Бугай, но, уже и Колесникова, ждём такого же заявления от Бабарико.....
    Теперь понятно, почему скотный двор выпихивает политических из Беларуси.
    Тихановскую оказалось непросто раскрутить на такие же заявления, поэтому проще выкатить предъяву (простите обос....ать) от Святого Поздняка...
  • Ctrl+F
    19.01.2026
    У прыведезеным тэксце ніводнай узгадкі вайны.
    Турма - таксама не дэкарацыі, як і аўтазак - не проста аўтамабіль. У першай даводзяць да страты здароўя (ці Марыі не ведаць?) і жыцця. У аўтазаках - тое самае робяць. Таму і фактычна бежанцаў пад паўмільёна, не?
    Як ні дзіўна, але сутнасным прыхільнікам real politik (перамовы і т.п.) не хапае рэалізму. З такім падыходам яны ніколі не зробяцца мэйнстрымам палітычнай эміграцыі. Яно мусіць і да лепшага. Ёсць маса больш цвяроза разумеючых сітуацыю дзеячоў.

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні3

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

Метэазонд з кантрабандай прызямліўся на тэрыторыі склада сеткі Maxima пад Вільняй. Работнікі хацелі падзяліць цыгарэты1

У Фінскім заліве ўзарвалася грузавое судна, якое ішло ў Санкт-Пецярбург5

Расія і ЗША дамовіліся аднавіць вайсковы дыялог на высокім узроўні2

З-за дзяржаўных абмежаванняў у Беларусі адмянілі ўжо другі штогадовы фестываль5

У Гродзенскім заапарку паказалі, супраць якой прыманкі не можа ўстаяць ягуар ВІДЭА2

Выйшаў на свабоду Уладзіслаў Беладзед, выкладчык катэхізіса з кафедральнага касцёла3

Кадастравае агенцтва паведаміла пра «гістарычную здзелку з нерухомасцю»4

Пачаўшы эканоміць святло, народ у адзіным парыве стаў на лыжы ФОТАФАКТ4

На МТЗ правялі эксперымент, замарозіўшы трактар «Беларус» ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні3

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць