Грамадства88

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў імавернае размяшчэнне зброі «Арэшнік» у Беларусі.

Фота: Omar Zaghloul / Anadolu via Getty Images

«Завяршаецца перамяшчэнне «Арэшніка» на тэрыторыю Беларусі. Мы разумеем, дзе гэта будзе. Дзе будзе размяшчэнне. Мы перадаём інфармацыю нашым партнёрам. Думаю, партнёры самі могуць ацаніць гэтую пагрозу і зразумець, як рэагаваць», — паведаміў прэзідэнт Украіны.

Учора пра размяшчэнне «Арэшніка» ў Беларусі заявіў на УНС Аляксандр Лукашэнка.

«Першыя пазіцыі абсталяваныя ракетным комплексам «Арэшнік»: ён у нас з серады і заступае на баявое дзяжурства», — заявіў ён.

Сёння Лукашэнка абвергнуў нібыта інфармацыю пра размяшчэнне «Арэшніка» ў Слуцкім раёне.

«Гэта поўная хлусня. Ні ў якім Слуцку мы «Арэшнік» не размяшчалі. Размясцілі там, дзе больш выгадна, але я пра гэта гаварыць не буду. Хоць з часам гэта і не будзе таямніцай. Такі пазіцыйны раён стварыць за кароткі прамежак часу (ці за працяглы)… Ён таямніцай не будзе», — сказаў Лукашэнка.

Каментары8

  • ДУб
    19.12.2025
    Лука размещает тот орешник уже больше года, то тута то тама
  • 453543
    19.12.2025
    ДУб, не Л размяшчае, бо ён ёсць асоба з iмём "нiхто", а маскавiты, каторым на нас наср..ць. Так было i у 1986 годзе, калi яны "адстрэльвалi" радыёактыуныя аблокi над намi i над Бранскам, штоб толькi яны не даляцелi да масквы.
    А зараз тыя радыёактыуныя арэшнiкi будуць збiвацца НАТА над заходняй Беларуссю i Польшай i радыёактыуныя асклепкi будуць падаць на галовы тутэйшым беларусам i палякам .
  • Ёсік
    19.12.2025
    Малайца, зараз хрэнін ды церцель шызу зловяць, шукаючы крата, бо калі ён ёсьць, то гэта не жаўнер, а на вельмі-вельмі высокай пасадзе. Мо кубракоў сваяку ўкраінскаму расказвае.

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка5

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмен Варабей запэўніў, што Лукашэнка перадае яму зямлю не задарма7

Зяленскі: З Трампам мне прасцей, чым з Пуціным3

Канадская правінцыя Альберта правядзе папярэдні рэферэндум аб незалежнасці1

Мінчук нарваўся на дзясятую крымінальную справу праз сапсаваны сальцісон2

Зяленскі папрасіў у Еўрасаюза 70 мільярдаў еўра на абарону15

Якую зброю і разведвальныя даныя Украіне могуць даць толькі ЗША?17

Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Сярод іх і падпалкоўнік Дзмітрый Зара1

Беларускі футбольны суддзя зрабіў прапанову дзяўчыне перад гульнёй ВІДЭА2

Абнавілі патрабаванні да аўташколаў і экзаменаў на права кіравання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка5

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць