Грамадства66

З учарашняга дня ў Беларусі нібыта знаходзіцца «Арэшнік»

Аляксандр Лукашэнка падчас выступлення на УНС заявіў, што расійскі балістычны комплекс «Арэшнік» знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі «ўжо з учарашняга дня».

Фота: Omar Zaghloul / Anadolu via Getty Images

Па словах Лукашэнкі, «Арэшнік» ужо прыбыў у Беларусь і пачаў несці баявое дзяжурства.

«Стратэгічную абарону забяспечвае і наша ваеннае супрацоўніцтва, перш за ўсё з Расійскай Федэрацыяй. Таму Беларусь і Расія рэалізуюць комплекс мер стратэгічнага стрымлівання — гэта разгортванне на нашай тэрыторыі расійскага складніка рэгіянальнай групоўкі войскаў.

У выпадку абвастрэння канфліктаў прапісаныя: Узброеныя сілы — некалькі дзясяткаў тысяч чалавек — на захадзе Расіі, якія неадкладна другім эшалонам уключаюцца ў ваенную барацьбу. Першым ідзе Беларусь — нам трэба рэагаваць. Далей нас падтрымлівае Расійская Федэрацыя. Вось гэта і ёсць рэгіянальная групоўка войскаў.

І тактычную ядзерную зброю, якую мы вярнулі ў Беларусь. Акрамя таго, першыя пазіцыі абсталяваныя ракетным комплексам «Арэшнік»: ён у нас з учарашняга дня і заступае на баявое дзяжурства», — заявіў ён.

У канцы кастрычніка Лукашэнка ўжо казаў, што плануецца паставіць «Арэшнік» на баявое дзяжурства ў снежні. Ён тлумачыў гэта жаданнем прадэманстраваць замежным апанентам, што Беларусь мае магчымасць нанесці ўдар у выпадку пагаршэння сітуацыі, і папярэджваў, каб «не правакавалі». Яшчэ раней, у канцы верасня, гэты комплекс нібыта быў «у дарозе» да Беларусі.

Расійскі балістычны комплекс «Арэшнік» — носьбіт ядзернай зброі. Паводле звестак украінскай разведкі, гэта не афіцыйная назва ўзбраення, а кодавае абазначэнне навукова-даследчай распрацоўкі. Сама ж ракетная сістэма насамрэч мае назву «Кедр».

Упершыню расійскія войскі ўжылі гэту зброю супраць Украіны на світанку 21 лістапада 2024 года, калі быў нанесены ўдар па Дняпры. Спачатку Паветраныя сілы УСУ, Цэнтр стратэгічных камунікацый украінскай арміі і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведамлялі, што Расія выкарыстала міжкантынентальную балістычную ракету «Рубеж». Аднак ужо ўвечары таго ж дня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што гаворка ішла пра ракету сярэдняй далёкасці «Арэшнік», а не пра міжкантынентальную.

Паводле ацэнак украінскіх разведчыкаў, пры ўдары па Дняпры гэтая ракета была выкарыстаная ў варыянце без ядзернага боезарада.

Каментары6

  • Лакшына на вушы
    18.12.2025
    "Арэшнік" з мульцікаў.
  • Видимо он был под мандаринами
    18.12.2025
    Хитрые, черти)
  • Ну-ну
    18.12.2025
    Гэта лукашонка так «аддаляецца ад расеі», а хто ня верыць, той лявак, левалібэрал і ружовы невероятный.

Цяпер чытаюць

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце34

Вайнаудакладнена, дапоўнена34

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Усе навіны →
Усе навіны

Таццяна Кім распавяла, якім бізнэсам занялася б сёння, калі б ёй было 18 гадоў1

Пуцін і Лукашэнка пагаварылі праз тэлефон1

МАЗ прадставіў навінку — ружовую марожаніцу «Купава» ФОТЫ4

Як пасля выпіскі выглядае дзяўчынка, на якую напалі бяздомныя сабакі8

У Гродне дырэктар рэстарана аформіў супрацоўнікам фэйкавыя адпачынкі, забраў іх адпускныя і ўсё спусціў на стаўкі1

Сілавікі прыходзяць да студэнтаў ЕГУ — і цяперашніх, і былых19

У Мінску двое мужчын загінулі ад перадазіроўкі наркотыкамі1

«Толькі не спісвай слова ў слова». У Гродне адкрываюць краму «Кузнечик», падазрона падобную на польскую «Жабку»4

У Мінску асудзілі мужчыну, які праз рэлігійныя перакананні адмовіўся ўдзельнічаць у вайсковых зборах8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце34

Вайнаудакладнена, дапоўнена34

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць